Грамадства66

Беларускамоўныя Windows: чакайце ў чэрвені

Microsoft шукае выканаўцаў беларускамоўнай вэрсіі.

Зацьверджаны бюджэт праекту беларускамоўнай вэрсіі Windows

Пры канцы верасьня новы афіцыйны прадстаўнік кампаніі Microsoft у Беларусі Андрэй Баюшчанка паведаміў аб праекце стварэньня беларускамоўнай вэрсіі Windows. Адказваючы на пытаньні IT.TUT.BY, ён паведаміў, што пакуль гаворка вядзецца пра стварэньне беларускай вэрсіі LIP (Language Interface Pack), якая будзе працаваць з XP і Vista. Стварэньне цалкам лякалізаванага прадукту будзе наступным крокам.

Па словах А. Баюшчанкі, на гэты момант зроблена галоўнае — зацьверджаны бюджэт праекту стварэньня беларускай вэрсіі Windows. Ён адмовіўся назваць памер бюджэту, спаслаўшыся на сакрэтнасьць гэтай інфармацыі.

На пытаньне, хто будзе займацца перакладам на беларускую мову, сп. Баюшчанка адказаў наступнае: «Увесь праект знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да рэалізацыі. Шукаюцца як выканаўцы тэхнічнай часткі стварэньня беларускамоўнай вэрсіі Windows, так і арганізацыі, што будуць займацца стварэньнем і пацьверджаньнем валіднасьці слоўніка». Пакуль не вядома, хто мае заняцца перакладам.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў выказаў гатовасьць да супрацы з Microsoft: «Мы два гады вядзем перамовы з маскоўскай філіяй гэтай кампаніі і вельмі добра, што цяпер у Беларусі ёсьць свой прадстаўнік. Мы заўсёды гатовыя аказаць паслугі».

Беларускамоўная вэрсія Windows мусіць зьявіцца ў чэрвені 2007 г.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць