Усяго патроху

1-3 кастрычніка пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі

1–3 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі. Мерапрыемства арганізавана грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік АПБ Дзяніс Кіцель, акцыя традыцыйна праводзіцца прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Birdlife International прыкладна ў 30 еўрапейскіх краінах з мэтай «адцягнуць людзей ад паўсядзённых клопатаў і звярнуць іх увагу на прыроду, праблемы птушак». Для ўдзелу ў акцыі ўсім ахвотным прапаноўваецца выйсці на прыроду, палічыць віды птушак, іх колькасць, а таксама колькасць птушак, якіх не атрымалася распазнаць. Усе даныя неабходна паведаміць у сакратарыят АПБ па тэлефоне ў Мінску (017) 2630613, па мабільных тэлефонах (029) 2230613 (МТС), (029) 1016887 (Velcom), sms на кароткі нумар 0841 або па e-mail: [email protected]. Апошні тэрмін падачы даных — 16.00 3 кастрычніка.

Раніцай 2 кастрычніка ў межах Еўрапейскіх дзён АПБ таксама арганізуе пляцоўкі назіранняў за птушкамі, на якіх распазнаваць птушак дапамогуць прафесіяналы. У Мінску назіраць за птушкамі можна будзе ў Цэнтральным батанічным садзе і заапарку, у Брэсце — на вуліцы Набярэжнай, у Віцебску — у Батанічным садзе, у Гродне — у парку Жылібера. У Барысаве назіранне за птушкамі будзе арганізаванае на пешаходным мосце праз Бярэзіну, у Кобрыне — у парку імя Суворава, у Лунінцы — на ўчастку лесу ў бок вёскі Вулька-1, у Мядзеле — на набярэжнай возера Мястра, у Слоніме — у экалагічным цэнтры, у Слуцку — у эколага-біялагічным цэнтры навучэнцаў, у Шуміліне — на Шумілінскім возеры.

У Іванаўскім раёне наглядальная пляцоўка будзе адкрыта ў школе вёскі Ляхавічы, у Сенненскім раёне — у школе № 2 гарадскога пасёлка Багушэўск ці Аляксеніцкай школе, у Слонімскім раёне — ва ўрочышчах Бекевічы.

Як адзначыў Кіцель, беларускія вынікі назіранняў за птушкамі будуць перададзены еўрапейскаму каардынатару ў Славакію. Чакаецца, што даныя з усіх краін пашыраць веды пра асаблівасці міграцыі птушак.

У 2009 годзе ў восеньскіх днях назіранняў у Беларусі ўзяло ўдзел 2.358 чалавек, якія вызначылі больш за 21 тыс. птушак 105 відаў. Па ўсёй Еўропе было ўлічана больш за 2,5 млн. птушак.

Даведка БелаПАН. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі, якая працуе ў сферы аховы біяразнастайнасці і экаадукацыі. АПБ налічвае больш за дзве тысячы членаў, больш за 100 школьных клубаў і 14 аддзяленняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць