Свет22

Украінскія кінапракатнікі змагаюцца супраць украінскай мовы

Яны дамагліся ў судзе адмены пастановы пра ўвядзеньне квотаў на дубляваньне фільмаў па-ўкраінску. Але высьвятляецца, што бяз гэтай пастановы абсалютна ўсе фільмы мусяць загучаць выключна па-ўкраінску.

Кіеўскі апэляцыйны суд скасаваў пастанову кабінэта міністраў пра абавязковае дубялваньне фільмаў на ўкраінскай мове.

16 жніўня Кіеўскі апэляцыйны суд скасаваў пастанову кабінэта міністраў №20 ад 16 студзеня 2006 году пра абавязковае дубляваньне часткі фільмаў па-ўкраінску. Гэта пацьвердзіў “Тэлекрытыцы” начальнік аддзелу інфармацыі Міністэрства культуры і турызму Багдан Біляшыўськый.

“Кіеўскі апэляцыйны суд у складзе калегіі судзьдзяў з трох чалавек задаволіў пазоў украінскіх пракатнікаў на рашэньне кабінэту міністраў Украіны наконт квоты фільмаў, якія мусяць быць дубляваныя па-ўкраінску, і тым самым адмяніў рашэньне судовай інстанцыі, якая раней гэты пазоў адхіліла.

Была агучаная толькі выніковая частка, без аргумэнтацыі, на падставе чаго прымаецца такое рашэньне. Але Закон Украіны пра кінэматаграфію, артыкул 14, гаворыць пра тое, што іншаземныя фільмы перад распаўсюджваньнем ва Ўкраіне ў абавязковым парадку павінныя быць дубляваныя або агучаныя, або субтытраваныя дзяржаўнай мовай. Там далей вядзецца пра тое, што яны могуць быць агучаныя ці субтытраваныя мовамі нацыянальных мяншыняў. Але падкрэсьлю, у абавязковым парадку яны павінны быць агучаныя ці субтытраваныя дзяржаўнай мовай – а Закон ніхто не адмяняў.

Пастанова кабінэту міністраў была прынятая для таго, каб выпрацаваць мэханізм гэтага дубляваньня і даць магчымасьць кінапракатнікам атрымаць пераходны пэрыяд, каб потым выйсьці на пэўныя аб’ёмы дубляжу. Такім чынам, Закон застаецца дзейным па сёньняшні дзень. Гэта чорным на белым запісана. Скасаваная толькі пастанова кабінэта міністраў. Гэта не азначае, што ў нас ня будзе ўкраінскага кіно. Міністэрства зараз фармуе сваю пазыцыю. Але абскардваць гэтае рашэньне кабінэту міністраў можа толькі сам кабінэт міністраў.”

У прэсавай службе кабінэту міністра 17 жніўня пра скасаваньне пастановы нічога ня ведалі, і паабяцалі сфармуляваць сваю пазыцыю пазьней, пасьля азнаямленьня з рашэньнем суду.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

П’яны расіянін ударыў у сэрца нажом 11‑гадовую дачку, калі тая спала1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў2

Гродзенскі фатограф прадаваў фотасесіі, але не рабіў іх, а прайграваў усе грошы ў анлайн-казіно. Ён расказаў, як усё адбывалася2

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм39

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць