Свет

Шродэр Пуціна кахае

«Ягоная сьціпласьць – незвычайная», «наведваючы Людмілу і Ўладзімера Пуціных, спазнаеш сапраўдную гасьціннасьць», «каб кіраваць такой вялікай краінай, трэба быць выключна спраўным і дысцыплінаваным» – гэтак цёпла былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр піша пра Ўладзімера Пуціна.

«Ягоная сьціпласьць – незвычайная», «наведваючы Людмілу і Ўладзімера Пуціных, спазнаеш сапраўдную гасьціннасьць», «каб кіраваць такой вялікай краінай, трэба быць выключна спраўным і дысцыплінаваным» – гэтак цёпла былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр піша пра Ўладзімера Пуціна.

Не прайшоў і год пасьля сыходу Шродэра з палітыкі, як ён выдаў кнігу сваіх успамінаў. У ёй ён абараняе Ўладзімера Пуціна, лае Ангелу Мэркель ды перасьцерагае ад польскай непрыязнасьці да Расеі.

Ніводзін нямецкі канцлер ня выдаў успамінаў гэтак хутка пасьля свайго сыходу з пасады і таксама ніводзін ня трапіў на такі добры момант. Калі немцы чытаюць фрагмэнты кніжкі пад назвай «Рашэньні. Маё жыцьцё ў палітыцы» («Entscheidungen. Mein Leben in der Politik»), урад Ангелы Мэркель страчвае папулярнасьць.

У кніжцы Шродэр бароніць сваю замежную палітыку – палітыку збліжэньня з Расеяй Пуціна. Цяперашні нямецкі ўрад Мэркель і Эўропа будуць мець больш халодныя стасункі з Расеяй, надаючы большую ўвагу захаваньню Масквой правоў чалавека і свабоды слова. Шродэр перасьцерагае ад гэткай зьмены. «Незалежнасьць у нямецкай замежнай палітыцы можа быць згубленая праз чапляньне за амэрыканскую спадніцу», – сьцьвярджае ён. Шродэр баіцца, каб антырасейская перадузятасьць, выкліканая інтарэсамі ЗША ды «гістарычнай польскай непрыязнасьцю да суседа», не сапсавала ўзаемінаў Эўропы з Расеяй.

Ён таксама піша пра тое, што Пуцін – чалавек, які займае «найбольш складаную пасаду ў сьвеце» – жадае адбудаваць Расею як вялікую дзяржаву. Для гэтага яму патрэбная Эўропа. «Пуцін спадзяецца, што Эўропа, асабліва Нямеччына, дапамогуць яму ў гэтым», – сьцьвярджае Шродэр, які некалі назваў расейскага прэзыдэнта «крыштальным дэмакратам». Таксама ён абараняе будаўніцтва Паўночнага газаправоду, які мае злучыць Нямеччыну і Расею, а Польшчу абміне. Шродэр пасьля сыходу з палітыкі стаў кіраўніком назіральнай рады кампаніі, якая будуе газаправод. «Мне казалі, што ўдзел у газаправодзе накіраваны супраць нямецкіх інтарэсаў. Але сытуацыя адваротная. Таму я чакаў на ўхвалу», – кажа экс-канцлер.

Пра Джорджа Буша, якога Шродэр спрабаваў утрымаць ад нападу на Ірак і якога пазьней крытыкаваў, ён піша халодна. Лічыць яго занадта богабаязным. «Я магу зразумець, што можна быць вельмі веруючым і будаваць сваё прыватнае жыцьцё на размовах з Богам. Праблемы пачынаюцца там, дзе на гэткай падставе прымаюцца палітычныя рашэньні», – мяркуе Шродэр.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць