Меркаванні55

Куллінковіч: Ні за якога кандыдата мы спяваць не будзем

Лідар гурта «Нейра Дзюбель»Аляксандр Куллінковіч захоўвае нейтралітэт.

Лідар гурта «Нейра Дзюбель»Аляксандр Куллінковіч прынцыпова не будзе выступаць з канцэртамі ў падтрымку кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму некаторыя вядомыя беларускія рок‑гурты не маглі легальна запрасіць публіку на свае канцэрты. Існавалі так званыя чорныя спісы музыкаў. І калі артысты спрабавалі даць канцэрт у нейкім клубе, то там адразу раптоўна альбо святло знікала, альбо адміністрацыя без усялякіх тлумачэнняў скасоўвала дамову аб выступленні. Нават нягледзячы на тое, што квіткі былі ў продажы і разыходзіліся.

У 2007 годзе рокераў запрасілі ў ідэалагічнае ўпраўленне Адміністрацыі прэзідэнта. Там паабяцалі, што негалосная забарона на выступленні «N.R.M.», «Крамы», «Палаца» і «Нейра Дзюбеля» будзе скасавана. Узамен папрасілі музыкантаў не выступаць на акцыях, якія ладзіць апазіцыя. Усе пагадзіліся і разышліся задаволенымі.

І вось чарговая палітычная кампанія…

— Мне падаецца, што частка дзеячаў культуры будзе падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку, — сказаў «Народнай Волі» Аляксандр Куллінковіч. — Некаторыя, канечне, па ідэйных прычынах — ёсць і такія. А значная частка, відаць, з‑за таго, што калі яны зараз адмовяцца ўдзельнічаць у канцэртах на карысць Аляксандра Рыгоравіча (калі такія, зразумела, будуць), то потым ім таксама ў нечым адмовяць. Многія артысты — людзі залежныя, знаходзяцца на дзяржаўнай службе — у філармоніі, дзяржтэатрах.

— А калі «Нейра Дзюбель» запросяць падтрымаць Лукашэнку?

— Пасля таго візіту ў Адміністрацыю прэзідэнта мы даволі рэзка і адназначна адмовіліся прымаць удзел у падобных акцыях. І з тых часоў, дарэчы, ніхто не прапаноўваў. Мы захоўваем нейтралітэт.

— А як наконт спець за Някляева?

— Таксама будзем захоўваць нейтралітэт. Ні за якога кандыдата мы спяваць не будзем.

— Не так даўно Аляксандр Лукашэнка прысвоіў некалькі званняў дзеячам культуры. Існуе меркаванне, што напярэдадні выбараў званні, медалі і падзякі могуць сыпацца як з нейкага казачнага рога…

— Мне падаецца, што ўсіх, каго маглі задобрыць, ужо задобрылі. Хаця я, шчыра кажучы, не адмовіўся б ад звання заслужанага артыста. Дарэчы, на маіх дзвярах дзеля жарту напісана: «Заслуженно артист Республики Беларусь». Некаторыя, праўда, чытаюць з памылкамі і думаюць, што я сапраўды заслужаны.

Але мяне званнем не купіш. Ведаеце, мне падабаецца назіраць за людзьмі, якія цяпер збіраюць подпісы. Іншым разам зборшчык подпісаў за Лукашэнку нічым не адрозніваецца ад таго, хто падпісвае за Някляева. Бачна, што многія, груба кажучы, проста адпрацоўваюць прырабатак да пенсіі альбо стыпендыі. Але ёсць і тыя, у каго вочы гараць. Я так зайздрошчу гэтым людзям! Бо ў мяне так даўно не гарэлі вочы… Нават не ведаю, з чым гэта звязана: альбо з інтымным жыццём, альбо з палітычным і творчым…

— У вас праблемы з інтымам?

— Усё быццам бы стабільна, але вочы не гараць…

— Магчыма, гэта проста восень…

— Калі так, то ў маім жыцці яна зацягнулася. Праўда, агонь у вачах з’яўляецца падчас працы над новым альбомам. Зараз якраз запісваем песні — калі паспеем, то прэзентацыя павінна адбыцца 11 лістапада…

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»14

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін у Маскве гаварыў пра вечную дружбу з сірыйскім лідарам, якога 9 гадоў таму пагражаў «знішчыць»4

Michelin выдаў ганаровыя ключы найлепшым гатэлям свету3

«Хвастаць людзей не трэба». Беларус прыехаў у Польшчу і стаў пармайстрам6

Міністарка абароны Літвы: Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды28

Выйшла расследаванне пра софт для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго куплялі і беларускія ўлады4

У Гродне бацька вучыў сямігадовую дачку страляць і трапіў ёй у руку1

У Докшыцах епіскапа сустрэлі дываном з жывых кветак. У тыктоку абурыліся8

«Я іх ні пра што не прасіў і тым больш — высылаць мяне з радзімы». Дэпартаваныя палітвязні рэзка адказалі Кавалеўскаму. Не абышлося без абразаў36

У Літве прыпынілі прыём заявак ад іншаземцаў на працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»14

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць