На думку Яака Ленсмента, жыхары Эстоніі і Беларусі па-рознаму разумеюць шчасце.
На думку Яака Ленсмента, які стаў у панядзелак надзвычайным і паўнамоцным паслом Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь, жыхары Эстоніі і Беларусіпа-рознаму разумеюць шчасце.
«Мы тут больш цэнім матэрыяльны дастатак. А людзям у Беларусі важная справядлівасць,
а не свабода зарабляць столькі, колькі розум дазваляе. Я думаю, што ў людзей у Беларусі ёсць свае падставы адчуваць сябе шчаслівымі. Мы ў Эстоніі хочам, каб дзяржава як мага менш умешвалася ў наша жыццё, а ў Беларусі, мне так здаецца, лічаць, што дзяржава павінна праяўляць клопат і непасрэдна ўдзельнічаць у жыцці людзей. І дзяржава так і паступае, яна больш сацыяльна скіраваная», — сказаў Ленсмент у эксклюзіўным інтэрв’ю штотыднёвіку «День за Днём».
На думку дыпламата, Аляксандра Лукашэнку рана спісваць з рахункаў. «Прэзідэнт Лукашэнка больш за 15 гадоў ва ўладзе, і той, хто смяецца над ім, дастаткова наіўны.
У90-я гады ў Беларусі таксама быў Народны фронт, але людзі не пайшлі за ім. Яны пайшлі за Лукашэнкам, бо ён сапраўды зразумеў, чаго хочуць беларусы.
Першае, што ён прапанаваў, была барацьба з карупцыяй», — адзначыў Ленсмент.
Паводле яго слоў, у Беларусі шокавы пераход да рынкавай эканомікі паводле эстонскага сцэнара быў бы немагчымы.
«Там ёсць такія прадпрыемствы, якія цяжка прыватызаваць. Мінскі трактарны завод, напрыклад. На ім 25 000 рабочых. У нас маштабы нашмат меншыя і такіх буйных прадпрыемстваў не было.
Беларуская эканоміка мае вострую патрэбу ў інавацыі, але я не магу называць яе закрытай», — сказаў пасол.
Ленсмент сказаў таксама, што ў постсавецкі перыяд беларусы і эстонцы выпалі з поля зроку адзін аднаго, аднак з адкрыццём пасольства [раней было консульства] ёсць усе магчымасці адрадзіць узаемную цікавасць.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары