Улада2828

Рымашэўскі абяцае разабрацца з карупцыяй

Кандыдат у прэзідэнты прапануе «правіла Лінкальна», паводле якога чалавеку, што выяўляе карупцыю належыць 25% скрадзенага.

Адным з прыярытэтных накірункаў прэзідэнцкай кампаніі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ёсць барацьба з карупцыяй. Некалі з антыкарупцыйнага дакладу пачынаў і Аляксандр Лукашэнка.

«У нашай краіне існуе татальная карупцыя, асабліва ў малых гарадах. Нашай мэтай ёсць ліквідацыя гэтай заганнай з’явы, — кажа кандыдат у прэзідэнты В.Рымашэўскі. — Пасля нашага прыходу да ўлады колькасць чыноўнікаў будзе зменшаная мінімум у тры разы».

Дарэчы, выступіў Рымашэўскі і з цікавай прапановай: увесь «закон Лінкальна», паводле якога чалавеку, што выяўляе карупцыю належыць 25% скрадзенага.

«Пасля нашага прыходу да ўлады ўсім чыноўнікам будзе дадзены трохмесячны тэрмін для пакаяння і прызнання ў карупцыйных злачынствах», — кажа палітык.

БХД цяпер стварае антыкарупцыйны камітэт. Ягоны кіраўніком будзе былы бабруйскі прадпрымальнік Вячаслаў Шэлег. У 2006 годзе ён быў арыштаваны, але праз год усе абвінавачванні былі знятыя. Тым не менш, бізнес сп.Шэлега быў ужо разгромлены. Цяпер ён спрабуе кампенсаваць гэтыя страты, але паўсюль сутыкаецца з адмовамі.

Таксама БХД прыняла заяву да Адміністрацыі прэзідэнта па гульнявым бізнесе. Хадэкі прапаноўваюць на ўзор Расіі і Украіны ўвядзенне «гульнявых зонаў» па‑за межамі населеных пунктаў, а таксама забараніць рэкламу азартных гульняў і латарэй.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца7

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Барысавам прайшлі вучэнні — рыхтаваліся да вайны ФОТЫ2

Спартсменка з Баранавіч Марыя Жодзік стала найлепшай лёгкаатлеткай года Польшчы10

Як беларусы адрэагавалі на тыднёвую забарону абортаў8

Расія адхіліла прапанову Трампа аб замарозцы вайны па лініі фронту27

Нідэрланды пайшлі па шляху Трампа — плануюць высылаць мігрантаў ва Уганду7

Беларуска Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме, вылецела з Тайланда добраахвотна14

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці5

Сарказі прыехаў у турму адбываць тэрмін. Яго суправаджала жонка Карла Бруні7

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца7

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць