Меркаванні22

Хашчавацкі: Здымайце відэа! Выкрывайце маніпулятараў і фальсіфікатараў!

Вядомы беларускі кінарэжысёр, аўтар «Плошчы» і «Звычайнага прэзідэнта», звярнуўся да беларусаў з заклікам фіксаваць парушэнні падчас выбараў на відэа.

«Дарагія сябры! Мы шмат гаворым пра сталую фальсіфікацыю выбараў у Беларусі. Пра тое, што выбары праходзяць несумленна, вядома ўсім, але патрэбныя неабвержныя доказы, адмахнуцца ад якіх не зможа нават улада. Гэта можам зрабіць усе мы толькі разам. Мая прапанова наступная: любымі спосабамі, як толькі магчыма, здымаць усе парушэнні і ўсе магчымыя неправавыя дзеянні ўладаў, старшыняў выбаркамаў і чальцоў выбарчых камісій. Зняць тое, як не даюць працаваць назіральнікам, як гоняць цэлыя калектывы на датэрміновае галасаванне.

Здымаць можна на мабільныя тэлефоны, на маленькія камеры, на фотаапараты. Тэхніка сёння дае такія магчымасці. Хто жадае ўдзельнічаць у выкрыцці гэтых маніпулятараў, заклікаю зрабіць гэта. Усё гэта не знікне дарма.

Мы падамо гэты архіў усім праваабарончым арганізацыя, місіі БДІПЧ АБСЕ, ЦВК Расеі, місіі краінаў СНД, ва ўсе міжнародныя арганізацыі, якія зацікаўленыя ў сумленным і празрыстым спосабе правядзення выбараў у Беларусі. Мы даказвалі фальсіфікацыі з дапамогай дакументаў і сведкавых паказанняў, давайце гэта зробім і з дапамогай новых магчымасцяў, якія дае інтэрнэт і відэа, якое развіваецца. Усе самыя пераканаўчыя ролікі будуць змешчаныя ў інтэрнэце і ўвойдуць у фільм «Звычайныя выбары». Я вельмі на вас спадзяюся. Без вашай дапамогі гэта будзе зрабіць цяжка. Адрас маёй электроннай пошты [email protected]», - заклікае Юрый Хашчавацкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу28

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем1

Эмануэль і Брыжыт Макроны хочуць прывесці навуковыя доказы, што першая лэдзі Францыі з'яўляецца жанчынай16

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ11

«Перавыхаваць, мілітарызаваць і русіфікаваць»: Расія стварыла беспрэцэдэнтную сістэму для выкрадзеных украінскіх дзяцей5

«Міліцэйская дзяржава». Прарасійская актывістка Мірсалімава скардзіцца, што міліцыя не пакідае яе ў спакоі6

З Мінска і Гродна запусцілі аўтобусы ў Варшаву праз Латвію3

У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых2

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу28

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць