Улада

Эўразьвяз гатовы выкінуць €160000 на бярозаўскі сьметнік

Праект «Удасканальваньне сыстэмы кіраваньня цьвёрдымі побытавымі адкідамі» распрацаваў інжынэр-праграміст Віктар Макоўчык. Глябальная мэта – паляпшэньне экалягічнага становішча ў Белаазёрску і Бярозе на Берасьцейшчыне.

Такую суму плянуе выдаткаваць бюро Эўрапейскай камісіі па тэхнічнай дапамозе краінам СНД на перапрацоўку і ўтылізацыю побытавага сьмецьця.

Праект «Удасканальваньне сыстэмы кіраваньня цьвёрдымі побытавымі адкідамі» распрацаваў інжынэр-праграміст Віктар Макоўчык. Глябальная мэта – паляпшэньне экалягічнага становішча ў Белаазёрску і Бярозе на Берасьцейшчыне. Праект прадугледжвае стварэньне сыстэмы сартоўкі і другаснай перапрацоўкі сьмецьця, а таксама будаўніцтва закрытага палігону цьвёрдых побытавых адкідаў (ЦПА), які адпавядае ўсім сучасным стандартам. Акрамя гэтага заплянаваная шырокая інфармацыйная кампанія і стварэньне інтэрнэт-сайту праекту, правядзеньне экалягічных сэмінараў у школах пра эфэктыўнасьць паасобнага збору сьмецьця.

Але існуе праблема. Па словах Макоўчыка, укладам Беларусі ў праект павінна стаць будаўніцтва першага ўчастка палігону ЦПА. Аднак зараз будаўніцтва немагчымае, паколькі Міністэрства прыродных рэсурсаў скараціла на гэта фінансаваньне. З-за гэтага Эўразьвяз можа адмяніць фінансаваньне ўсяго праекту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць