Замест Ларана Арыніча на гэтую пасаду прызначаны Аляксандр Суднік.
Канцэрн «Беллеспаперапрам» прыняў рашэньне аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў генэральнага дырэктара закрытага акцыянэрнага таварыства «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў «Ларана Арынічаз 10 студзеня 2011 года і прызначэньні на гэтую пасаду Аляксандра Судніка.
Указам прэзыдэнта Беларусі ад 3 студзеня 2011 г. № 2 канцэрн вызначаны кіроўнай кампаніяй ЗАТ «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў «. Карыстаючыся правам, прадстаўленым кіраўніком дзяржавы, і улічваючы надзвычайныя абставіны ў холдынгу, канцэрнам прыняты загад № 2 ад 5 студзеня 2011 аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў гендырэктара холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» Ларана Арыніча. На гэтую пасаду прызначаны Аляксандар Суднік.
Загадам таксама даручана правесьці 10 студзеня 2011 года агульны сход акцыянэраў па дадзеным пытаньні і аформіць рашэньні, выкладзеныя ў загадзе канцэрна. Акрамя таго, прынята рашэньне аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў назіральнага савета ЗАТ і аб абраньні яго новага складу. Загадам уносяцца зьмены ў статут ЗАТ «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў «, неабходныя для апэратыўнага вырашэньня пытаньняў найму кіраўніка таварыства, а таксама забесьпячэньня кіраваньня пытаньнямі гаспадарчай дзейнасьці.
Нагадаем, што 25 кастрычніка на прадпрыемстве канцэрнуЦелы двух рабочых ратавальнікі знайшлі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў. Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласьці узбудзіла справу паводле ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэксу (парушэньне правілаў«Пінскдрэў-ДСП» , адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 14 чалавек.
Уласную камісію па расьсьледаваньні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў». Паводле яе высноваў, прычынай выбуху і пажару стала парушэньне рэглямэнту рамонтных прац.
Каментары