Супрацоўнікі камітэту пачалі надгляд старой «Шкоды» нават не дачакаўшыся жонкі Алеся.
Як паведаміла жонка Алеся Міхалевіча Мілана, цяпер супрацоўнікі КДБ праводзяць надгляд аўтамабіля«Шкода-Фэліцыя» , які належыць Міхалевічам.
Аўтамабіль быў прыпаркаваны каля кватэры, што належыць Міхалевічу, на вуліцы Кісялёва ў Менску. Кагэбісты адкапалі яго з-пад снегу. Ключ ад аўтамабіля быў у Алеся Міхалевіча, калі яго затрымалі 19 снежня.
Паказальна, што супрацоўнікі КДБ пачалі надгляд аўтамабіля, не дачакаўшыся Міланы Міхалевіч.
Каментары