Улада11

«Борисовские новости» надрукаваліся, хоць тэхніку і канфіскавалі

Рэдакцыя часткова аднавіла камплект аргтэхнікі і спадзяецца, што наступны нумар выйдзе своечасова.

Рэдакцыя часткова аднавіла камплект аргтэхнікі і спадзяецца, што наступны нумар выйдзе своечасова.

Відэа «Электронный Борисов»

«Нумар выйшаў са спазненнем на 6 гадзін, але мы яго здолелі надрукаваць», — расказаў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар незалежнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас. Такім чынам, газета выйшла, нягледзячы на тое, што 10 студзеня ў часе ператрусу супрацоўнікі міліцыі вынеслі з рэдакцыі ўсю аргтэхніку — ад камп’ютараў, да факса. Рэдактар «БН» патлумачыў, што адшукаў для працы рэдакцыі 6 камп’ютараў, і выказаў спадзяванне, што наступны нумар выйдзе своечасова».

Ператрус у рэдакцыі незалежнага барысаўскага выдання, а таксама ў кватэры яго рэдактара адбываўся з санкцыі Упраўлення КДБ па Мінскай вобласці. Нагода — следчыя дзеянні ў рамках крымінальнай справы па факце падзей 19 снежня ў Мінску. Мэта ператрусу — выяўленне «прыладаў злачынства». У выніку дасягнення гэтай мэты візіцёры фактычна паставілі пад пагрозу выхад незалежнай газеты.

Каментары1

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА3

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць