Грамадства3232

Таццяну Севярынец за гадзіну да ад'езду ў Варшаву затрымаў КДБ, забраў пашпарт

Маці зьняволенага палітыка, якая зьбіралася сеньня ўвечары ад’ехаць у Варшаву, затрымалі каля дома дачкі Ганны ў Менску.

Паводле Тацяны Севярынец, супрацоўнікі КДБ падышлі да яе, калі яна ўжо выправілася на вакзал. Яны прад’явілі ёй позву да сьледчага па прозьвішчы Санько і сказалі, што на допыт яна мусіць зьявіцца неадкладна — паехаць разам зь імі.

У позьве гаворыцца, што яе трэба дапытаць у якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.

Затрыманьне адбылося ў 19:40, калі да адпраўленьня варшаўскага цягніка заставалася гадзіна. Супрацоўнікі КДБ сказалі, кажа Тацяна, што «яна паўсюль пасьпее», аднак віцебская каардынатарка аргкамітэту БХД і маці зьняволенага Паўла Севярынца ў гэта ня верыць. Наадварот: яна пераканана, што тэрміновы выклік на допыт спатрэбіўся менавіта на тое, каб на цягнік яна спазьнілася.

* * *

Выйшаўшы калы 22.45 зь менскай управы КДБ, спадарыня Тацяна паведаміла, што допыт доўжыўся больш за паўтары гадзіны. Інфармацыю пра сустрэчу з сынам, якая зьявілася на некаторых інтэрнэт-сайтах, яна катэгарычна абвергла.

Сьледчага КДБ цікавіла, дзе Тацяна Севярынец знаходзілася 19 сьнежня. Пра сустрэчу са зьняволеным у СІЗА КДБ Паўлам Севярынцам гаворкі не было.

Спадарыня Севярынец распавяла, што ў КДБ у яе забралі пашпарт, які потым не вярнулі. Яна кажа, што пашпарт знаходзіўся ў супрацоўніка, які не назваў сябе, але прадставіўся псыхолягам. Калі допыт у сьледчага завяршыўся, псыхоляг заявіў, што хоча яшчэ паразмаўляць з актывісткай, што ў яго ёсьць да яе “цікавыя прапановы”.

Тацяна Севярынец працягваць размову адмовілася, бо сьпяшалася на вакзал: паколькі на цягнік, каб паехаць у 20.40 у Варшаву, яна спазьнілася, то хацела хаця б здаць свой білет. Але супрацоўнік КДБ так і не вярнуў ёй пашпарт. Тацяна Севярынец патэлефанавала сьледчаму, які яе дапытваў, каб знайсьці таго, у каго застаўся дакумэнт. Але сьледчы сказаў, што ня ведае, хто гэта быў. Спадарыня Севярынец зьбіраецца пісаць скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў КДБ.

Нагадаем, што маці зьняволенага палітыка затрымалі каля 19.40 – за гадзіну да адыходу варшаўскага цягніка. Спадарыня Севярынец зьбіралася паехаць у Варшаву, але каля пад’езду, калі яна выходзіла ад сваёй дачкі Ганны, ёй уручылі позву на допыт.

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць