Свет1414

Прадстаўнік Нямеччыны: «Нямецкая змова» — поўны маразм

Упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску назваў «поўным маразмам» публікацыі ў «Советской Белоруссии».

«Гэта нас расчароўвае, бо Германія праяўляе вельмі вялікую блізкасць да Беларусі на працягу апошніх гадоў. Менавіта Германія актыўна працавала над паляпшэннем адносін Беларусі і Еўрасаюза», — сказаў Лёнінг.

Ён падкрэсліў, што такія матэрыялы перашкаджаюць развіццю адносін. «Я поўнасцю аспрэчваю тое, што выказана ў публікацыях», — заявіў ён.

Як раней паведамляў БелаПАН, 14 студзеня газета «Советская Белоруссия» апублікавала першую частку артыкула «За кулісамі адной змовы», у якой размясціла перададзеныя па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі «некаторыя рассакрэчаныя дакументы пра падзеі 19 снежня».

«Няма ніякіх сумненняў, што да падзей 19 снежня прыклалі руку найперш спецслужбы Польшчы і Германіі, якія спланавалі і арганізацыйна аформілі ГК ГП (грамадзянская кампанія „Гавары праўду!“, якую ўзначальваў экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. — БелаПАН.), якая па задуме павінна была стаць „Новай апазіцыйнай сілай“, здольнай змяніць уладу ў краіне», — гаворыцца ў артыкуле.

«Палігонам для арганізацыйнага фарміравання сілы, здольнай змяніць у Беларусі законную ўладу, стала Польшча. Там былі створаны спецыяльныя і трэніровачныя лагеры для „актывістаў“, там рыхтаваўся будучы кіруючы клас, там узгадняліся асноўныя знешнепалітычныя рашэнні з прыцягненнем дыпламатычнага корпуса. Усё гэта выклікае шкадаванне, хаця б таму, што народ брацкай Польшчы мае вельмі цесныя сувязі з беларускім народам. Шкада, што гэтага не хочуць разумець некаторыя палітыканы», — падкрэсліваецца ў публікацыі.

Згодна з публікацыяй, спонсарамі ГК ГП «з’яўляліся прадстаўнікі дзяржаўнай структуры Рэспублікі Польшча (МЗС Польшчы)».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію9

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» фірму, у якой працаваў зніклы Анатоль Котаў

У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Склад бутэлек»

«Яны граюцца ў гульні». Мерц ды іншыя еўрапейскія лідары баяцца здрады ЗША 11

«Ааааа! Пайшоў на х#р!» Беларус у Бразіліі сустрэўся з ягуарам і стаў мясцовай зоркай28

Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю26

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку5

Лосік расказаў пра жорсткае забойства ў камеры ізалятара ў Барысаве17

Да эпідэміі чумы ў Еўропе прывяло вывяржэнне вулкана13

ЗША хочуць, каб НАТА больш не пашыралася — стратэгія нацбяспекі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію9

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць