Улада1111

Лёнінг: Вызваленне палітвязняў і новыя выбары — тады не будзе санкцый

Вызваленне палітычных зняволеных і зняцце з іх абвінавачанняў — першараднае патрабаванне Еўрасаюза, заявіў упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Гэта не нейкія ўмовы, пры выкананні якіх рэжым атрымаў бы якую-небудзь выгаду. Гэта чыстыя патрабаванні. Бо не можа быць у цэнтры Еўропы краіны, у якой людзі не маюць права выказваць сваю думку», — сказаў Лёнінг. Паводле яго слоў, Еўропа занепакоена тым, што затрыманыя не маюць доступу да адвакатаў, а таксама невядомы стан іх здароўя.

Як паведаміў Лёнінг, Германія выступае не толькі за вяртанне ранейшых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, але і за пашырэнне кола асобаў, якім будзе забаронены ўезд у Еўропу з прычыны іх дачынення да рэпрэсій.

У той жа час, падкрэсліў прадстаўнік урада Германіі, Еўрасаюз будзе працаваць над тым, каб беларускія грамадзяне не неслі страт ад дзеянняў улад. У прыватнасці, растлумачыў ён, гаворка ідзе аб магчымым спрашчэнні працэдуры выдачы віз беларусам і прадастаўленні адлічаным за ўдзел у дэманстрацыі з ВНУ студэнтам магчымасці прадоўжыць вучобу ў Еўропе.

Маркус Лёнінг падчас свайго візіту ў Мінск 14–15 студзеня сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС, грамадзянскай супольнасці і сем’ямі затрыманых апазіцыянераў.

«Я атрымаў уяўленне аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Тое, што пачуў, перасягае мае самыя страшныя ўяўленні. Усё гэта нагадвае самыя змрочныя савецкія часы, калі ўрываліся па начах, забіралі людзей прама з пасцелі, а сваякі потым не маглі высветліць, што адбываецца з іх блізкімі», — сказаў упаўнаважаны па правах чалавека ўрада ФРГ. Як лічыць Лёнінг, неабходнасць увядзення санкцый адпала б у тым выпадку, калі б былі вызвалены ўсе затрыманыя і паўторна праведзены новыя, сумленныя і адкрытыя, выбары.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Чарговы рэкорд. У Depo прапануюць кватэры з цаной за метр $65004

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?49

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць