Улада44

МЗС Беларусі на санкцыі: рэакцыя хутчэй мяккая

Савіных: «Еўрасаюз пазбаўляе сябе магчымасці садзейнічаць у канструктыўным ключы сацыяльна-грамадскім пераўтварэнням у Беларусі».

Савіных: «Еўрасаюз пазбаўляе сябе магчымасці садзейнічаць у канструктыўным ключы сацыяльна-грамадскім пераўтварэнням у Беларусі».

Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала глыбокае шкадаванне ў сувязі з рашэннем Савета ЕС ад 31 студзеня аб увядзенні санкцый у дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў.

Як заявіў журналістам прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных, гэта рашэнне «будуецца на адкрытым замоўчванні ініцыятыўных агрэсіўных дзеянняў і гвалту з боку дэманстрантаў, якія выявіліся ў спробе захопу будынка ўрада і парламента Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Селектыўнае і прадузятае тлумачэнне ў заключэннях ЕС вынікаў міжнароднага назірання за выбарамі ў Беларусі скіравана на ігнараванне яснага волевыяўлення беларускага народа».

Закладзеная ў заключэннях Еўрапейскага саюза логіка, адзначаецца ў заяве, падштурхоўвае яго да прамога ўмяшання ў справы суверэннай дзяржавы, падрывае давер і з непазбежнасцю вядзе да дзеянняў, што разбураюць перспектыву агульнай для ўсходу і захаду нашага кантынента мэты — фарміраванне Еўропы без раздзяляльных ліній.

«Ствараючы штучныя перашкоды на ўзроўні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, Еўрасаюз пазбаўляе сябе магчымасці спрыяць у канструктыўным ключы сацыяльна-грамадскім пераўтварэнням у Беларусі», — гаворыцца ў дакуменце.

«Напружанасць у адносінах з Еўрапейскім саюзам — гэта не наш выбар, — сцвярджаецца ў заяве. — Аднак рашэнні Савета ЕС вымушаюць Рэспубліку Беларусь пайсці на прапарцыянальныя і адэкватныя па змесце меры, якія будуць скіраваны на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі, захаванне стабільнасці і кансалідацыі беларускага грамадства».

МЗС заклікаў Еўрапейскі саюз «сысці ад логікі супрацьстаяння і неабдуманых спроб разбурыць выбудаванае нялёгкімі сумеснымі намаганнямі канструктыўны змест узаемаадносін, якому няма разумнай альтэрнатывы».

«Мы — за ўмацаванне партнёрскіх адносін з Еўрапейскім саюзам. За адкрыты, сумленны і паважлівы дыялог і раўнапраўнае супрацоўніцтва, без дыскрымінацыі і «двайных стандартаў», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ64

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»191

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць