Культура9797

Святлана Алексіевіч: Лукашэнку падтрымлівае большасць, а беларуская апазіцыя далёкая ад народа

Пісьменніца спадзяецца толькі на ціск Расіі.

Пісьменніца спадзяецца толькі на ціск Расіі.

Беларуская апазіцыя наіўная і далёкая ад народу – кажа беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч у інтэрв’ю ўплывовай швейцарскай газеце Neue Zuercher Zeitung. Радыё “Свабода” пераклала фрагменты гэтага інтэрв’ю.

NZZ: Ці трэ было чакаць, што Лукашэнка будзе бараніць сваю ўладу ўсімі сродкамі?

Алексіевіч: Так. Але ніхто не мог уявіць, што гэта адбудзецца так крывава. Лукашэнка, вядома ж, не чакаў, што столькі народу выйдзе на вуліцу. Але ён быў да гэтага падрыхтаваны. Я жыву ў цэнтры. Увесь дзень я назірала, як навакольныя двары запаўняліся войскам, міліцыяй і спецтэхнікай. Лукашэнка прыняў меры засцярогі. Апазіцыя была наіўнай.

NZZ: Якая праграма была ў апазіцыі?

Алексіевіч: Ніякай праграмы ў іх не было. Апазіцыя будавала сваю праграму на крытыцы Лукашэнкі. Праграма Лукашэнкі была лепшая. Яна была больш выразная, больш спелая. Дзеля гэтага ў яго былі і час, і людзі. У апазіцыі не было моцных асобаў. Уявіце сабе: раптам вы бачыце дзевяць прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта. І вы пра іх нічога не ведаеце. Як асобы, яны не пакінулі пасля сябе ніякага ўражання. І яны выступалі супроць такога моцнага і здаровага мужыка, як Лукашэнка, які падабаецца жанчынам і наменклатуры! У нас іншыя арыенціры. Што ў цывілізаванай грамадскасці бачылася б як катастрофа, у нас успрымаецца людзьмі як норма.

NZZ: Апазіцыя занадта далёкая ад народу?

Алексіевіч: Вядома. Я прысутнічала на выбарчым выступленні Андрэя Саннікава ў горадзе з паўмільённым насельніцтвам. На сустрэчу прыйшлі чалавек 200. Зразумела, што паўсюды можна знайсці 200 інтэлігентных людзей. Але гэта не народ.

NZZ: Але апазіцыя лічыць, што гэта яна выйграла выбары і мае доказы гэтага.

Алексіевіч: Я не ведаю, адкуль бярэцца гэтае перакананне. Я шмат паездзіла перад выбарамі і зразумела, што Лукашэнка пераможа. Яго падтрымлівае большасць насельніцтва, не толькі ў правінцыі, але і ў вялікіх гарадах. 80 адсоткаў галасоў ён не атрымаў, але 50-60 адсоткаў напэўна.

NZZ: У вачах Захаду Лукашэнка робіць уражанне няўстойлівага.

Алексіевіч: Для мяне ён псіхапат, і ўсе ягоныя дзеянні – паталагічныя. Але існуюць дзве праўды. Праўда інтэлігенцыі – у нас ёсць перспектыўныя ідэі, і мы хочам незалежнай і цывілізаванай Беларусі. І ёсць другая праўда, больш простая – праўда большасці. Для людзей на вёсцы свабода азначае каўбасу. Лукашэнка іх разумее. Ён – палітычная жывёліна. Ён робіць тое, чаго яны хочуць.

NZZ: Ці маюць значэнне заходнія санкцыі ў выглядзе абмежавання паездак для наменклатуры?

Алексіевіч: Вядома. Але Еўропа цынічная, у яе свае інтарэсы. Акрамя таго, я не ведаю, як можна такім спосабам націснуць на Лукашэнку. Ён і так нікуды не ездзіць. Захад жа яго так баіцца. Эканамічныя санкцыі былі б лепшыя. Але калі Захад замарозіць крэдыты, перш за ўсё будуць пакутаваць простыя людзі. Найбольш разумна было б падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, якую Лукашэнка цяпер пазбавіў лідараў.

NZZ: Ці хтосьці наогул мае ўплыў на Лукашэнку?

Алексіевіч: Толькі Крэмль. Лукашэнка знаходзіцца ў эканамічнай залежнасці ад Расеі. Гэта адзіная форма ціску, якая дае вынік.

Каментары97

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта9

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту14

Навукоўцы знайшлі новага дыназаўра — памерам з варону

Ціханоўская выпадкова перасяклася ў дарозе са спеваком Бі-2 ФОТАФАКТ14

Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас1

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней4

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць