Усяго патроху1313

Будзе авіярэйс Мінск — Паланга? За і супраць

З чэрвеня па жнівень міжнародны аэрапорт Палангі плануе двойчы на тыдзень прымаць самалёты з турыстамі з Расіі і Беларусі. Прынамсі, пра тое, што вядуцца такія перамовы,

нтэрнэт-парталу DELFI паведаміла дырэктар аэрапорта Ёланта Юцявічутэ.

Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята -- у гэты момант пачаты перамовы з некалькімі авіякампаніямі, якія маглі б лётаць па маршруце Масква - Паланга. «Што да Мінска, то ў Беларусі дзейнічае дзяржаўная авіякампанія, якой патрэбна яснасць у пытанні патоку турыстаў, каб прыняць рашэнне», - кажа Юцявічутэ.

Тым часам беларускі нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» пакуль не плануе дадаваць у летні расклад прамы рэйс паміж Мінскам і Палангай.

Пры гэтым у авіякампаніі падкрэслілі, што гатовыя выконваць палёты па маршруце, калі турыстычныя кампаніі замовяць чартарны рэйс. Нягледзячы на блізкасць літоўскага курорта да беларускай сталіцы, прамых транспартных зносін між гарадамі няма, так што авіярэйс цалкам зможа стаць запатрабаваным - у першую чаргу ў меркаваннях выгады.

Зрэшты, у кампаніях, якія спецыялізуюцца на літоўскім напрамку,

сумняюцца, што турыстаў зацікавіць паветраныя зносіны з прыбалтыйскім курортам.

«Вядома, Паланга -- гэта летняя сталіца Літвы, дзе штогод адпачывае вялікая колькасць беларусаў, - кажа Аляксей Цярэнцьеў, дырэктар турыстычнага агенцтва «Гультай» (Лентяй). - Аднак я зусім не пэўны, што рэйс будзе запатрабаваны. Калі такі рэйс ўсё ж з'явіцца і будзе ажыццяўляцца з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», то час паездкі з улікам дарогі да аэрапорта, рэгістрацыі на рэйс, самога палёту і атрымання багажу складзе ніяк не менш за чатыры гадзіны. Нашы турысты аўтобусам дабіраюцца да Палангі каля васьмі гадзін, уласным аўтамабілем -- шэсць ці сем, у залежнасці ад часу, выдаткаванага на праходжанне мяжы. Пры гэтым праезд для нашых турыстаў у абодва бакі абыходзіцца ў 55 еўра, а калі некалькі гадоў таму разлічылі кошт пералёту Мінск - Паланга, атрымалася, што яго кошт складае прыкладна 150 еўра. Наўрад ці беларускія турысты будуць пераплачваць».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць