Улада66

Парламент Германіі заклікае ўрад абмежаваць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю

З салідарнай пазіцыяй выступілі чатыры з пяці фракцый парламента.

Бундэстаг рашуча асудзіў пераследы ў Беларусі «апазіцыі і сіл грамадзянскай супольнасці» пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

З салідарнай пазіцыяй выступілі чатыры з пяці фракцый парламента: хрысціянскія дэмакраты (ХДС/ХСС; яе прадстаўнік Ангела Меркель з’яўляецца федэральным канцлерам), свабодныя дэмакраты (СвДП), сацыял-дэмакраты (СДПГ) і Саюз-90/«Зялёныя», паведамляе сайт бундэстага. Да іх не далучылася фракцыя левых, якая займае 12,2% месцаў.

10 лютага парламент Германіі разгледзеў у першым чытанні тры праекты заявы па беларускім пытанні, падрыхтаваныя правячай кааліцыяй ХДС/ХСС-СвДП, СДПГ і Саюзам-90/«Зялёнымі».

Ва ўсіх праектах утрымліваецца заклік да ўрада краіны працягваць барацьбу за вызваленне палітзняволеных у Беларусі. Парламентарыі не прызнаюць вынікі выбараў, якія «не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі». «Жорсткія дзеянні» беларускай міліцыі супраць апазіцыі сталі праявай «поўнай непавагі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і правіл з боку урада і прэзідэнта Лукашэнкі».

На думку бундэстага, урад Германіі павінен выступіць за перагляд палітыкі выдачы Беларусі крэдытаў па лініі Міжнароднага валютнага фонду, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, а таксама ўдзелу краіны ў праграмах Еўрасаюза. Апрача таго, урад Меркель павінен адмовіцца ад палітычных кантактаў з Мінскам на высокім узроўні да вызвалення палітзняволеных.

Фракцыі бундэстага вітаюць рашэнне міністраў замежных спраў краін ЕС увесці візавыя абмежаванні для беларускіх службовых асоб і замарозіць іх актывы.

Разам з тым у праектах заяў утрымліваюцца розныя падыходы да пытання ўезду беларускіх грамадзян у краіны Шэнгенскай зоны. Правячая кааліцыя прапаноўвае выдаваць «па магчымасці» бясплатныя візы, асабліва тым, каму «пагражае палітычны пераслед з боку ўладаў». СДПГ выступае за тое, каб «у прынцыпе ўсе грамадзяне» маглі прыязджаць у ЕС бясплатна і без бюракратычных замінак. Фракцыя Саюз-90/«Зялёныя» лічыць неабходным адмяніць візавы рэжым для беларускіх грамадзян.

Напярэдадні абмеркавання беларускага пытання спікер фракцыі ХДС/ХСС па пытаннях знешняй палітыкі Філіп Місфельдэр заявіў у інтэрв’ю часопісу «Шпігель» пра неабходнасць больш жорсткіх санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска. «Мы павінны аказваць больш эканамічнага націску», — мяркуе Місфельдэр. Паводле яго слоў, для Беларусі вельмі важны экспарт нафтапрадуктаў, і эмбарга магло б «сур’ёзна закрануць рэжым». «ЕС дастаткова моцны, каб расхістаць такую сістэму, як Беларусь», — мяркуе дэпутат.

Паводле яго слоў, дэбаты ў бундэстагу закліканы ўтрымліваць беларускую тэму ў цэнтры ўвагі. «Я чакаю тэрміновага сігналу, што Германія не забылася пра Беларусь. У сённяшняй Еўропе непрымальна, каб дыктатар фальсіфікаваў выбары, а затым з такой жорсткасцю знішчаў любую праяву апазіцыйнасці», — заявіў Місфельдэр.

Дэпутат лічыць важным адзіны падыход ЕС да беларускага пытання. «Галоўнае, каб мы гаварылі адным голасам», — сказаў ён. Калі гэтага не адбудзецца, больш не варта філасофстваваць пра адзіную еўрапейскую знешнюю палітыку. «Беларусь зараз для мяне — лакмусавая паперка таго, наколькі эфектыўная знешняя палітыка ЕС», — сказаў парламентарый.

Апрача таго, Місфельдэр прапаноўвае цеснае супрацоўніцтва з ЗША і Расіяй. «Важна, каб Расія ўдзельнічала. Нават калі Расія і Еўропа не заўсёды сыходзяцца ў меркаванні адносна развіцця Беларусі ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў, Масква не можа ігнараваць сітуацыю ў суседняй краіне. Крэмль не можа хацець другую Паўночную Карэю перад уласнымі дзвярыма», — мяркуе дэпутат бундэстага.

На 21 лютага ў Калінінградзе запланавана сустрэча парламентарыяў Расіі, Польшчы і Германіі. Сярод іншых пытанняў нямецкая дэлегацыя наважана абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі, гаворыцца ў распаўсюджаным бундэстагам паведамленні для прэсы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць