Культура2121

Навучы камп'ютар гаварыць па-беларуску

Новы праект ад кампаніі  «Будзьмы».

Нацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» з нагоды Сусветнага дня роднай мовы прэзентавала новы праект — «Будзьма з мовай!». На думку арганізатараў, праект дапаможа ўсім карыстальнікам камп’ютараў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Ідэя ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну «Адліга».

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская зазначае: «З аднаго боку, мы падтрымліваем людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці і проста не маюць беларускіх літар на клавіятуры. І для вучняў сярэдняй школы, і для пісьменнікаў, і для навукоўцаў — праблема для ўсіх адна. Выпуск такой прадукцыі — дэманстрацыя прагалу ў гэтым сегменце беларускага рынку і запусціўшы праект, мы спадзяемся падштурхнуць мясцовых вытворцаў да выпраўлення бягучай сітуацыі».

Праект «Будзьма з мовай!» арыентаваны на беларускага юзера.

Адзіны камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую, англійскую, расійскую, а таксама ўкраінскую ды польскую.

Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі. Для беларускага карыстальніка шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Беларускія «І», «Ў» і апостраф «’" побач з лацінскімі «Š», «Č" і «Ŭ« — рэальны ўзор таго, як прынцып «аднаго акна» павінен быць рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў камп’ютараў, зазначаюць аўтары праекта.

Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну «Адліга», кажа, што галоўная мэта праекту — забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на камп’ютары і адпаведнай раскладкай. «Чаму, калі вам трэба літара „Ў“, вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам „Щ“ і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская? Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця б па ўзоры літараў».

Новую клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску. Разам з яе распаўсюдам пачынае працу вэб-старонкаmova.budzma.org. Са старонкі mova.budzma.org можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы. Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць