Грамадства

У Беларусі стартавала ўступная кампанія

5 сакавіка ў Беларусі стартавала ўступная кампанія — пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання прафесійна-псіхалагічнага сумоўя, якое неабходнае для паступлення на асобныя спецыяльнасці.

Нагадаем, прайсці сумоўе неабходна для паступлення на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці: «Дзяржаўнае кіраванне», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Журналістыка» (у тым ліку, калі яна з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), «Міжнародная журналістыка» і «Мытная справа».

Паводле інфармацыі Мінадукацыі, месцамі правядзення сумоўя для групы спецыяльнасцяў «Дзяржаўнае кіраванне», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» вызначаны: Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Сумоўе для групы спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права» пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце, Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносінаў, Інстытуце правазнаўства.

Для групы спецыяльнасцяў «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права» вызначаны наступныя ВНУ: Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў, Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут, Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, Інстытут правазнаўства, Мінскі інстытут кіравання.

Сумоўе для групы спецыяльнасцяў «Журналістыка», «Міжнародная журналістыка» пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва; для групы спецыяльнасцяў «Мытная справа» — у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.

Рэгістрацыя пройдзе па 31 сакавіка ўключна.

Заяву на рэгістрацыю можна перадаць асабіста (неабходны дакумент, які б сведчыў асобу) або адправіць па пошце (копія дакумента, які сведчыць асобу). Абітурыент мае права прайсці сумоўе па кожнай групе спецыяльнасцяў. Аднак забаронена рэгістравацца на адну і тую ж спецыяльнасць (групу спецыяльнасцяў) у розных ВНУ.

Ад праходжання прафесійна-псіхалагічнага сумоўя вызвалены толькі замежныя грамадзяне, якія плануюць паступаць у беларускія ВНУ, але жывуць за межамі Беларусі. Аднак замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у краіне, павінны прайсці сумоўе.

Нагадаем, летась у працэдуру сумоўя былі ўнесеныя невялікія змены. Калі раней абітурыенты, якія прайшлі сумоўе па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права» не маглі падаць дакументы для паступлення на спецыяльнасць «Правазнаўства» і наадварот, то зараз гэта будзе магчыма. Апрача таго, абітурыенты, якія праходзілі сумоўе для паступлення ў ВНУ сілавых ведамстваў, змогуць падаць дакументы на паступленне на профільныя спецыяльнасці ў грамадзянскія ВНУ.

Прафесійна-псіхалагічнае сумоўе пройдзе з 5 па 30 красавіка ў адпаведнасці з графікамі, зацверджанымі ВНУ. Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пройдзе з 14 па 29 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць