Улада1414

Пуцін падыгрывае Лукашэнку: «Беларусь, як звычайна, аб’ягорыла Расію»

Беларусь «аб'ягорыла» Расію ў частцы паставак прадукцыі, заявіў прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін падчас беларуска-расійскіх перамоў у Мінску 15 сакавіка.

«Расійскі экспарт у Беларусь летась вырас на 8%, а імпарт беларускіх тавараў у Расію — больш як на 46%», — растлумачыў ён, адзначыўшы, што ў частцы экспартна-імпартных паставак бакі будуць выходзіць на збалансаваныя паказчыкі.

Пуцін паведаміў, што падчас сённяшніх перамоў Расія і Беларусь плануюць падпісаць шэраг пагадненняў у энергетычнай сферы — у прыватнасці, аб паралельнай працы энергасістэм.

Фактычна, гаворка ідзе пра ўзмацненне прывязкі Беларусі да Расіі.

Расійскі прэм'ер таксама падкрэслена ўзгадаў аб’яднанне актываў МАЗа і КАМАЗа. «Стварэнне гэтага альянсу будзе спрыяць стварэнню канкурэнтаздольнай прадукцыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў. Гэта прыкметны крок у межах інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі ў дачыненні да рэальнага сектара эканомікі», — сказаў Пуцін.

Ён лічыць, што краіны дасягнулі пэўнага прагрэсу ў стварэнні такіх інтэграцыйных структур, як Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора. «Мы на здзіўленне хутка і якасна правялі падрыхтоўку іх асноватворных элементаў», — адзначыў расійскі прэм’ер.

Усе гэтыя дамоўленасці, заявіў Пуцін, будуць спрыяць далейшаму ўмацаванню расійска-беларускіх адносін.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхась Мясніковіч падкрэсліў: сёння бакі даюць старт будаўніцтву АЭС, што забяспечыць «незалежнасць беларускай энергетычнай сістэмы». «Перакананы, што Беларусь і Расія змогуць выйсці на аналагічнае супрацоўніцтва ў газавай і нафтавай галіне», — сказаў прэм’ер.

Што ў перакладзе на людскую мову значыць: мы прывязалі Беларусь да Расіі і атамнай энэргетыцы, аддзячце нам таннейшай нафтай.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць