Грамадства11

За тры дні жыхары Берасцейшчыны здалі 19 адзінак зброі

Жыхары Брэсцкай вобласці 12–15 красавіка добраахвотна здалі ў міліцыю 19 адзінак незарэгістраванай зброі. Яшчэ дзевяць адзінак зброі канфіскавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У асноўным гэта гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы, паведаміў БелаПАН старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Сяргей Ціцішын. Паводле яго слоў, за тры дні насельніцтва прынесла ў міліцыю больш за 220 патронаў, яшчэ 58 патронаў было канфіскавана ў жыхароў рэгіёну.

Мерапрыемствы па добраахвотнай здачы насельніцтвам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў пачаліся ў Брэсцкай вобласці 12 красавіка. У іх межах вядзецца растлумачальная праца з насельніцтвам аб патрабаваннях заканадаўства, якое рэгламентуе абарот зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Жыхароў вобласці таксама інфармуюць, што асоба, якая добраахвотна здала такія прадметы, вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

З пачатку гэтага года жыхарамі вобласці было добраахвотна здадзена 79 адзінак няўлічаная зброі і больш за 28 тыс. патронаў да агнястрэльнай зброі.

За гэты ж перыяд супрацоўнікі органаў унутраных спраў канфіскавалі 60 адзінак зброі і звыш 1 тыс. патронаў.

З пачатку года за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў распачата 15 крымінальнай спраў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 100 чалавек.

Каментары1

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць