Усяго патроху2525

«Пацан быў непрыкметны, сам у сабе»

«Камсамолка» пабывала ў Віцебску, у доме аднаго з затрыманых па справе аб тэракце ў метро.

«Камсамолка» пабывала ў Віцебску, у доме аднаго з затрыманых па справе аб тэракце ў метро.

Пасля таго як было афіцыйна абвешчана аб тым, што спецслужбам удалося затрымаць падазраваных у тэракце, адной з галоўных тэм стала пытанне: хто гэтыя «токар» і «электрык», здольныя на такі неверагодна жорсткі ўчынак? Дзе вучыліся? Хто іх бацькі?

«Камсамолка» пабывала ў доме, дзе жыў адзін з затрыманых, у школе, дзе ён вучыўся і на заводзе, дзе ён працаваў.

На прахадной віцебскага завода, дзе працаваў затрыманы да пераезду ў Мінск, нас сустракае строгі вахцёр ў камуфляваныя форме:

— Вам мне сказаць няма чаго. Вось у нас металашукальнік, — махае рукой у бок драўлянай на выгляд скрынкі, устаноўленай на прахадной. — Тут у нас і відэакамера ёсць, а на тэрыторыі чатыры сабакі. Ніхто з заводу ніякіх шарыкаў вынесці б не змог, тым больш што ў нас шарыкі такога памеру нават і не выпускаюцца.

Ад фотаробатаў, якія мы яму паказваем, ахоўнік дэманстратыўна адварочваецца.

Школа, дзе вучыўся падазраваны, стаіць на ўскраіне Віцебска. «Камсамолка» адшукала педагогаў, якія вучылі хлопца. Надзея Пятроўна (імя змененае) выкладала ў тыя гады беларускую мову. Але самога вучня яна не узгадала.

— Памятаю, што вучыўся хлопчык з такім прозвішчам, але, напэўна, ён быў ціхім сярэднячком — і не круглым выдатнікам, і не хуліганам. Калі б ён хоць чымсьці вылучаўся, я б яго памятала.

— Спортам ён не захапляўся, — распавядае былы фізрук школы. — Хутчэй за ўсё, малец быў непрыкметны, сам сабе на ўме, інакш іншыя рабяты нашага раёна яго б добра ведалі. Яго бацька сышоў з сям’і: мужык нядрэнны, але п’е. Маму добра ведаю, мы з ёй разам працавалі.

Сям’я затрыманага жыве ў тыпавой пяціпавярхоўцы на ўскраіне прамысловага раёна Віцебска.

Дзверы ў кватэру адчыніў стомлены мужчына, аказалася — айчым маладога чалавека. Ён толькі што прыйшоў са змены, працуе экскаватаршчык. У кватэры смачна пахне вячэрай. У пярэднім пакоі — чысценька і ўтульна, на палічцы ў люстэрка — флакончыкі з парфумерыяй.

— Сёння гатую сам, бо жонка ўзяла адгул і павезла сыну рэчы. Уначы тут прайшоў ператрус. Забралі ўсё, нават іржавы дрот, на якім я сушу рыбу. Сябрука яго з суседняга дома таксама, кажуць, ўзялі.

Пра пасынка айчым кажа няшмат:

— Камунікавалі мы мала — у яго сваё жыццё, у нас сваё. Кожны павінен мець сваю галаву на плячах, усё-ткі дзецюку не два гады…

Каментары25

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць