Упаведаміў журналістам міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў пасля пасяджэння сумеснай калегіі абаронных ведамстваў дзвюх дзяржаў у Мінску.беларуска-расійскіх аператыўных вучэннях у верасні 2011 года будзе задзейнічана каля 12 тыс. ваеннаслужачых,
Паводле яго слоў,
сумесныя вучэнні пройдуць адначасова на Гарахавецкім палігоне ў Ніжагародскай вобласці і на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці.Будзе задзейнічана больш чым 50 самалётаў і верталётаў, а таксама да 200 адзінак іншай баявой тэхнікі. Як адзначыў міністр, вучэнні дазволяць праверыць гатоўнасць сістэм кіравання і войскаў да выканання сумесных задач.
Сердзюкоў паведаміў, што ў 2011 годзе Расія завяршыла першы этап работ па рамонце і мадэрнізацыі зенітных ракетных сістэм
Як адзначыў міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін, падрыхтоўка да вучэнняў ідзе без зрываў. «Да верасня мы будзем гатовы да адпрацоўкі задач вучэнняў», — сказаў ён.
Паводле слоў Жадобіна, вынікі калегіі дазваляюць гаварыць аб тым, што «зроблены чарговы крок наперад у супрацоўніцтве дзвюх дзяржаў у ваеннай сферы». «На калегіі абмеркавана сем пытанняў. Асноўны блок тычыўся развіцця ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай сферы, якая стала сёння магутным рычагом у рэалізацыі палітычных, эканамічных, духоўных, ваенных інтарэсаў любога грамадства і дзяржавы», — паведаміў міністр.
Члены калегіі падвялі вынікі мерапрыемстваў інфармацыйнага забеспячэння ваеннага супрацоўніцтва, абмеркавалі ход выканання плана стварэння аўтаматызаванай сістэмы інфармацыйнага абмену ўзброеных сіл Беларусі і Расіі.
Падведзены вынікі рэалізацыі комплекснай праграмы
Беларускія і расійскія ваенныя абмеркавалі перспектывы працягу рэалізацыі ў
Каментары