Грамадства11

Сястра Аляксандра Класкоўскага-малодшага вярнулася ў Беларусь пасля пяці гадоў эміграцыі

Вольга Класкоўская, сястра арыштаванага па справе аб падзеях 19 снежня Аляксандра Класкоўскага, тыдзень таму вярнулася ў Беларусь пасля пяці гадоў эміграцыі.

«Я збіралася вярнуцца ў Беларусь праз некалькі гадоў у любым выпадку, бо не бачу сябе ў якасці эмігранткі, — паведаміла Класкоўская БелаПАН. — Але пасля таго, што здарылася з маім братам Аляксандрам, вырашыла, што абавязана быць побач з ім.

Вяртанне ў Беларусь — адзіная магчымасць яго ўбачыць і падтрымаць».

Класкоўская ўжо аднесла брату перадачу, а таксама атрымала ад яго першы ліст на сваё імя. «У лісце ён шмат цікавіцца дзецьмі, маімі справамі», — паведаміла Вольга.

Паводле яе інфармацыі, працэс па справе Аляксандра Класкоўскага пройдзе ў судзе Ленінскага раёна Мінска,

«хутчэй за ўсё, у маі». Весці судовае пасяджэнне будзе суддзя Людміла Грачова.

***

Як паведамлялася, паводле інфармацыі праваабаронцаў, сумесна са справай Класкоўскага будуць разглядацца справы ў дачыненні да былых кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года Андрэя Пазняка, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Дзмітрыя Буланава.

Нагадаем, былы супрацоўнік міліцыі Аляксандр Класкоўскі быў затрыманы ў ноч на 21 снежня ў сябе дома ў сувязі з удзелам 19 снежня ў несанкцыянаванай акцыі ў Мінску і памешчаны ў СІЗА КДБ. Яму прад’яўлена абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (чч. 1 і 2 арт. 293 КК), у знявазе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і ў самавольным прысваенні звання або ўлады службовай асобы (арт. 382 КК). Класкоўскаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць