Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Калі прачнемся ў іншай краіне?

Хутчэй што і пасьля сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным у Маскве 15 сьнежня афіцыйнай інфармацыі будзе каліва. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Такое ўражаньне, што ў закарузлым беларускім пытаньні пачынаюцца ці вось-вось пачнуцца тэктанічныя зрухі.

Наіўна думаць, што зь дня на дзень мы прачнемся ў іншай краіне. Хутчэй што і пасьля сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным у Маскве 15 сьнежня афіцыйнай інфармацыі будзе каліва, як гэта было пасьля перамоваў ў лістападзе.

Але можна сабе ўявіць, які армрэсльлінг разгортваецца зараз у двухбаковых стасунках.

Фактычна Масква перайшла да поўнамаштабных эканамічных санкцыяў.

Натуральна, у беларускай прапаганды пры ўсім яе цынізьме не паварочваецца язык казаць такое пра стасункі ў межах хай сабе і віртуальнай саюзнае дзяржавы. Аднак насамрэч...

Рынак рынкам, а мы ж надта добра ведаем, які магутны палітычны складнік прысутнічае ў тым, што эўфэмістычна называецца дачыненьнямі гаспадарчых суб'ектаў дзьвюх краінаў.

Учора ў студыі радыё "Свабода" я пачуў ад дэпутата Касьцяна: маўляў, зараз Масква, беручы Беларусь за гарляк, фактычна выконвае заакіянскую волю.

Во як! Імпэрыялісты ўсіх краінаў, яднайцеся!

У Масквы і Захаду, натуральна, зусім адрозныя мэты.

Палітоляг Караганаў, хоць і стаіць на чале двухбаковай праваабарончай камісіі, закідае беларускаму рэжыму найперш антырасейскасць.

Але факт тое, што гэта вельмі небясьпечны маркер. Лічы, паставілі на адну роўніцу зь нейкім Саакашвілі, каторы ніколі ня кляўся класьціся пад натаўскія танкі.

Зь іншага боку, Брусэль стварае нарэшце нейкае падабенства палітыкі пугі і перніка. Бонусы за дэмакратызацыю, выкіндэс з прэфэрэнцыяў за ўціск незалежных прафсаюзаў (за гэтай фармулёўкай з падачы Міжнароднай арганізацыі працы стаяць, натуральна, куды шырэйшыя прэтэнзіі).

Ну і Штаты гнуць сваё. Падоўжылі дзеяньне "Акту аб дэмакратыі". Нават паспрабавалі ўплішчыць беларускае пытаньне ў фармат Рады бясьпекі ААН (хай сабе даволі няўклюдна і зь відавочна піяраўскай мэтай).

Але факт тое, што зараз пад ціскам з розных бакоў рэжым пачынае нагадваць параход "Чалюскін" у Ледавітым акіяне.

Куды дрэйфаваць? На пасьпешліва сканструяваную ў мазгах тутэйшых стратэгаў "вялікую дугу вонкавай палітыкі" насамрэч надзея прывідная.

Дык што, насуперак клятвам, давядзецца саступаць трубу?

У незалежныя мэдыі пратачылася вэрсія, што варыянт продажу "Белтрансгазу" бакамі фактычна ўзгоднены.

Магчыма, на экспэртным узроўні нейкія паперы насамрэч падрыхтаваныя. Але ж галоўнае — палітычнае рашэньне.

І вось тут — глыбокая паўза.

Рэч ня столькі ў самой трубе. Эканаміст Леанід Заіка (на здымку) днямі пераконваў мяне, што стратэгічная вага гэтага жалезьзя разадзьмутая.

Аднак жа мы ведаем, як развальваецца карткавы дамок. Дастаткова высмаргнуць адну карту.

Мы ведаем, што такое эфэкт даміно. І ёсьць адчуваньне, што ўлада надта баіцца гэтага эфэкту.

Нарэшце, мы ведаем, як, падточаны менавіта эканамічнымі чыньнікамі, умомант абрынуўся Савецкі Саюз.

Хаця маё пакаленьне "зробленых у СССР" было ўпэўнена, што пражыць жыцьцё давядзецца менавіта ў той краіне (гэта потым стала высьвятляцца, што ці ня ўсе былі замаскаванымі дысыдэнтамі :).

Беларуская анамалія зацягнулася. Але хіба што пад уплывам хвіліннай слабасьці можа мільгаць роспачная думка, што гэтая анамалія здольная доўжыцца цэлую вечнасьць.

Тэктанічныя зрухі, хай сабе вымяраныя пакуль што мілімэтрамі, магчыма, ужо ідуць.

Мы абавязкова прачнемся некалі у іншай краіне.

Фота Bymedia.net і з архіву аўтара.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

Галоўны трэнер зборнай Фінляндыі па скачках з трампліна перабраў на Алімпіядзе з алкаголем3

Андрэй Павук: Дзеці проста перашкаджаюць жыць, я адпачываю ад таго, што іх няма. Бедная Воля, мая былая жонка31

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў8

МАК трапіў пад агонь крытыкі за продаж футболак з сімволікай Алімпійскіх гульняў, праведзеных Гітлерам2

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць