Меркаванні11

Аляксей Янукевіч. Ліст падзякі

Старшыня БНФ дзякуе усім, хто спрычыніўся да абароны Сядзібы.

Шаноўныя сябры і паплечнікі!

Дазвольце мне ад імя Партыі БНФ выказаць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім ініцыятарам і ўдзельнікам акцыяў салідарнасці з Управай БНФ, якую ўлады спрабуюць пазбавіць памяшкання. Асаблівае значэнне і аўтарытэт для нас мае падтрымка, пра якую заявілі ў калектыўным звароце больш за сто грамадскіх лідараў і маральных аўтарытэтаў, што заклікалі да абароны Управы і запатрабавалі ў чыноўнікаў перагледзіць відавочна палітычнае рашэнне аб адабранні гэтага памяшкання.

Партыя БНФ успрымае велізарную хвалю людской падтрымкі як сведчанне слушнасці сваёй справы.

Штаб-кватэра нашай партыі, славутая і легендарная Сядзіба, з’яўляецца аб’ектам сімвалічным. Няма сумневу, што гэтая сімвалічная значнасць большая за функцыянальную ролю гэтага памяшкання у якасці юрыдычнага адрасу некалькіх грамадскіх і палітычных арганізацыяў.

Але сімвалічнае значэнне не павінна засланяць для нас тое, увасабленнем чаго гэты сімвал з’яўляецца. Беларуская нацыянальная справа – рэальная грамадска-палітычная з’ява. На беларускім нацыянальным адраджэнні рана вешаць ярлык музейнага артэфакту.

І таксама мы запэўніваем усіх сваіх сяброў (і папярэджваем непрыяцеляў): сядзіба Партыі БНФ незалежна ад рашэнняў апеляцыйных інстанцыяў і надалей будзе утульным домам беларушчыны, ласкавым і прыязным асяродкам культурніцкага жыцця, месцам, дзе яднаюцца аднадумцы і гуртуюцца палітычныя паплечнікі.

Сістэма, якая ўсталявалася сёння ў Беларусі, кепская не толькі сваёй недэмакратычнай формай ды амаральным зместам. Надзвычай важна, што гэтая сістэма не мае пад сабой будзь якога ідэйнага грунту, не мае аніякага фундаменту. Менавіта ў сілу сваёй беспрынцыпнасці і ідэалагічнай пустаты сённяшні рэжым і пераўтварыўся ў запаведнік невуцтва і цемрашальства.

Мы – ведаем што робім. Усе мы разам, супольна, у партыях, грамадскія арганізацыях, незалежных выданнях, лакальных культурных ініцыятывах, малых групах самадапамогі і салідарнасці – усе мы разам ствараем нашую Айчыну.

Не будзем забывацца, што беспасярэдняй нагодай да выдалення штаб-кватэры Партыі БНФ з сённяшняй Сядзібы сталася маштабная акцыя салідарнасці з палізняволенымі падчас драматычных падзеяў снежня мінулага года. Тады сотні палітзняволеных атрымалі дапамогу праз працу валанцёраў па адрасе праспект Машэрава, 8 у Мінску. І што яшчэ больш важна – тады была прадэманстраваная магутная чалавечая салідарнасць з кожным пацярпелым ад палітычнага гвалту, салідарнасць з кожным палітзняволеным і рэпрэсаваным, з іх блізкімі і сваякамі.

Хто скажа, што яно таго не каштавала? Калі б нам давялося вярнуцца назад, ведаючы пра будучую пагрозу пазбаўлення партыйнага офісу – мы рабілі б тое самае, у меру нашых магчымасцяў.

Дазвольце яшчэ раз ад імя кіраўніцтва Партыі БНФ выказаць удзячнасць за акцыі салідарнасці з Сядзібай усім удзельнікам калектыўных і прыватных зваротаў у яе абарону, усім ініцыятарам і удзельнікам акцыяў салідарнасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве міністра культуры паставіла ў тупік пытанне «Чый Крым?» Гэта каштавала яму пасады36

У ЕГУ вярнулі студэнтку, якая паўстала супраць харасменту. Але прымусілі заплаціць 1300 еўра7

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»2

У Мінску на даху паркінгу пачалі рабіць парк сонечных батарэй ФОТАФАКТ3

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент6

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць