Статкевіч-старэйшы страціў усялякую надзею дачакацца сына.
Статкевіч-старэйшы , як і яго сын, стаічна ўспрыняў вырак суда. І разам з тым страціў усялякую надзею дачакацца сына.
Пасля агалошвання прысуду Міколу Статкевічу, газета
— Я ад пачатку ведаў, што гэтым усё і скончыцца. Я папярэджваў Міколу пра гэта яшчэ тады, калі ён толькі вылучыў сваю кандыдатуру… І тое, што майму сыну дадуць больш за ўсіх, я таксама ведаў. Ды ён і сам пісаў мне, што не мае ілюзіяў на гэты конт…
Але такі ў яго характар: ад сваіх прынцыпаў ён ніколі не адступіцца і каяцца пасля не будзе…, — кажа Віктар Паўлавіч.
На суд бацька не паехаў таксама праз сынаў характар:
— Мне тэлефануюць, кажуць, што Мікола там добра трымаецца. Але я ведаю, што ён ніколі не выдасць свайго хвалявання.
Сам будзе гарэць унутры, але нікому гэтага не пакажа.Стойкі, цвёрды характар у яго…
Я таму на суд і не паехаў, як Мікола і прасіў мяне ў сваіх лістах, бо ведаў: са мною ён так не трымаўся б. Я б расчуліў яго.
Па словах Віктара Паўлавіча, яму дагэтуль пішуць, тэлефануюць розныя людзі і дзякуюць за сына.
— Мне многія кажуць: трэба ганарыцца сынам. Што мне ім на гэта адказаць? Гонар гонарам, але каб вы ведалі, як ад гэтага гонару надта баліць… У каго ёсць свае дзеці, той мяне зразумее…
Спакойна, асэнсавана Віктар Паўлавіч кажа, што наўрад ці ўжо дачакаецца сына з турмы:
— Кажуць, што надзея памірае апошняй. Ну, вось яна і памерла. Сёння мне — 85. Сёння я жыву, а ці надыдзе мой заўтрашні дзень, я не ведаю.
Да дактароў ужо не хаджу, бо няма толку. Яны паказваюць на маю дату нараджэння, маўляў, чаго я яшчэ прашу ў свае гады… Усё, здаецца, цяпер у мяне складаецца адно да аднаго: здароўе, мае гады і бяда з сынам. А чалавек жа не жалезны. Цяпер мне таксама кажуць, што трэба спадзявацца… Але гэта надта слабое суцяшэнне.
Каментары