Грамадства1212

Расійскі сенатар: Лукашэнку чакае лёс Мубарака

З такой заявай выступіла віцэ-сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі Сьвятлана Арлова.

У інтэрвію Інтэрфаксу спадарыня Арлова заявіла, што ў Савеце Фэдэрацыі не выключаюць далейшага пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі, што можа прывесьці да зьвяржэньня прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі сваім народам.

«Калі Лукашэнка ня зьменіць сваю пазыцыю і не зразумее, што трэба займацца не папулісцкімі заявамі, а заняцца ўшчыльную, сур’ёзным чынам, развіцьцём рынкавай эканомікі і рынкавых адносін, то прагноз для яго будзе вельмі дрэнны», — заявіла Сьвятлана Арлова, аналізуючы сытуацыю ў Беларусі.

Паводле яе слоў, нават пры ўсёй моцы беларускай дзяржаўнай прапагандысцкай машыны, калі людзям ня будзе чаго есьці і на зарплату ня будзе чаго купіць,

то «ніякае ваеннае становішча ня выратуе Лукашэнку».

«І яго лёс можа быць сумным. Дастаткова ўспомніць, што адбылося з Мубаракам у Эгіпце», — сказала яна.

На яе думку, адна з прычын крызісу ў Беларусі ў тым, што нацыянальная эканоміка тут не зазнала структурных зьмен:

«Крызіс у Беларусі, перш за ўсё, носіць сыстэмны характар. І, безумоўна, да яго падштурхнула папулісцкае рашэньне пра значнае падвышэньне заробкаў і пэнсій у канцы 2010 году», — сказала С. Арлова.

Па яе словах, бязь зьнешняга фінансаваньня ў выглядзе крэдытаў і даходаў ад прыватызацыі або інвэстыцый Беларусь будзе рухацца да эканамічнай стагнацыі і банкруцтва. «І колькі б крэдытаў Беларусі ні выдзяляла Расея, праблем гэта ня вырашыць, паколькі ўсе крэдыты вырашаюць толькі імгненныя задачы, але не вырашаюць задач стратэгічных, на пэрспэктыву», — сказала яна.

Пры гэтым Арлова падкрэсьліла, што ніхто і ніколі ня дасьць крэдытаў бясплатна. «Расейскі бок цалкам абгрунтавана ставіць пытаньне аб прадстаўленні крэдытаў у абмен на прыватызацыю беларускіх прадпрыемстваў», — падкрэсьліла яна. Пры гэтым яна назвала недапушчальнымі заявы А. Лукашэнкі на адрас расейскіх СМІ:

«З аднаго боку, Лукашэнка просіць крэдыты ў Расеі, а з другога — заяўляе пра тое, што расейскім СМІ будзе закрыты доступ у Беларусь».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза9

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Усе навіны →
Усе навіны

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд2

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна31

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада116

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза9

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць