Спорт1010

Федэрацыя футбола заклікала заўзятараў прыйсці на матч з Люксембургам

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» заклікала заўзятараў падтрымаць нацыянальную зборную ў адборачным матчы з Люксембургам, які пройдзе 7 чэрвеня.

Зварот апублікаваны на сайце БФФ.

У ім, у прыватнасці, адзначаецца: «У пятніцу ў матчы супраць грознай зборнай Францыі, якая знаходзіцца на піку сваёй формы, наша каманда паказала, што валодае моцным характарам, сілай волі і нацэленасцю на барацьбу. Згуляўшы ўнічыю з французамі, падапечныя Бернда Штанге ўтрымліваюць другое месца ў групе і захоўваюць добрыя шанцы на заваяванне пуцёўкі на Еўра-2012. Верым, што нашай дружыне па сілах ажыццявіць мару ўсіх беларускіх заўзятараў і прабіцца на чэмпіянат Еўропы 2012, які пройдзе на футбольных палях у суседніх Польшчы і Украіне.

У аўторак нашых футбалістаў чакае важная сустрэча з няўступлівай зборнай Люксембурга, перамога над якой дазволіць нам стаць яшчэ на адзін крок бліжэй да ажыццяўлення нашай мары. Мы вельмі спадзяемся, што вы прыйдзеце на стадыён і станеце дванаццатым гульцом нашай каманды.

Толькі разам і толькі з вашай падтрымкай нам па сілах дамагчыся запаветнай мэты!»

Матч са зборнай Люксембургам пройдзе ў аўторак, 7 чэрвеня. Пачатак, а 20-й гадзіне.
Папярэдні прагноз надвор’я на вечар аўторка +23. Гэта азначае, што будзе лагоднае надвор’е пасля дзённай 30-градуснай спёкі.

Білеты на Люксембург таннейшыя, чым на Францыю.

Сектар 7 (дзіцячы) — 3 000.
Сектар 25 — 5 000.
Сектар 5, 6, 8, 9, 10, 17–24 — 10 000.
Сектар 1 (шэраг з 7 па 12), 2 (шэраг з 7 па 12), 11, 16, 26, 38, 29 (шэраг з 7 па 12) — 15 000.
Сектар 3, 4, 12, 15, 27 — 20 000.
Сектар 13, 14 — 25 000.
Сектар 1 (шэраг з 13 па 30), 2 (шэраг з 13 па 30), 28 (шэраг з 13 па 30), 29 (шэраг 13 па 30) — 30 000.

Пасля 6 тураў: Францыя — 13, Беларусь — 9, Албанія — 8 (5 гульняў), Румынія — 8 (6), Боснія — 7 (5 гульняў), Люксембург — 1.

8 кастрычніка беларусы згулялі з Люксембургам у гасцях 0:0, а 13 кастрычніка 2007 г. у Гомелі ў адборы да чэмпіянату Еўропы 2008 прайгралі Вялікаму герцагству 0:1.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві3

Доліна спявае «За грошы — так», а Шурык прапануе дубайскі шакалад: што за трэш глядзелі ў Новы год беларусы з расіянамі7

Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў3

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»5

З-за непагадзі ў Мінску перабоі з грамадскім транспартам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць