Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што дзейны кантракт па газе з Расеяй не вечны і ў будучыні будзе скасаваны.
"Я заявіў самае галоўнае, што Украіна не будзе гэты кантракт мець вечна. Наступіць момант, калі мы яго парвём. І таму лепш рана ці позна дамовіцца аб нармальных складніках новага кантракта», -- заявіў Азараў у пятніцу ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала, каментуючы перамовы па газе з Расеяй.
Вядучы Савік Шустэр перапытаў прэм'ера, ці сказаў ён расійскаму боку аб магчымасці разрыву газавага кантракту. «Вядома, адназначна, так і сказаў», -- адказаў Азараў.
Украінскі бок спрабуе дабіцца больш выгадных умоваў паставак газу. Але Расія шантажуе: таннейшы газ Украіна зможа атрымаць толькі ў выпадку ўступлення ў Мытны саюз Расіі, Казахстана і Беларусі.Украіна ўсімі сіламі ўхіляецца ад гэтага саюза, бо ён перакрэсліў бы перспектыву еўрапеізацыі краіны і яе далучэння да Еўрасаюза.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары