Культура11

Мосар: Летняя сустрэча «Легіёну Марыі»

У суботу, 11 чэрвеня, у Мосары адбылася летняя сустрэча «Легіёну Марыі» курыі Маці Божай Балеснай (Глыбокае), у якую ўваходзяць 6 прэзідыумаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі.

У 2009 годзе ў Мосары быў урачыста асвечаны крыж, усталяваны ў гонар 15-годдзя дзейнасці ў Беларусі гэтага каталіцкага апостальскага руху і трэці год збірае легіянераў.

Парафіяне — чальцы Легіёну Марыі з Глыбокага, Дзеркаўшчыны, Докшыц, Верхнядзінска, Ахрэмаўцаў, Дунілавічаў і Лучая — сабраныя ў парафіяльным доме спачатку чыталі Легіянерскую абавязковую малітву (tessera), паслухалі справаздачу каміцыумаў і навіны з жыцця «Легіёну Марыі» на Беларусі, а таксама супольна памаліліся на Ружанцы.

Потым удзельнічалі ў святой імшы, слухалі Божае Слова і маліліся перад рэліквіямі святога Юстына ў капліцы, многія легіянеры набылі кнігу-малітоўнік да Св. Юстына-мучаніка.

Пасля абеду ў рамках практычнай дзейнасці легіянеры ахвотна дапамаглі каля святыні аднавіць прыгажосць кветак, старанна іх прапалолі, і, неўзабаве, з неба паляцелі каплі дажджу, яны нібы падсумавалі гэты дзень радасці.

Перад ад’ездам у парафіяльным доме легіянеры дзяліліся сваімі ўражаннямі за дзень сустрэчы. І калі на душы ёсць радасць, вялікая радасць, не гледзячы на стому, гэта значыць, што Божая Маці была з намі! Кожны дзень, пражыты для Бога — гэта плённы дзень!

Легіянеры — тыя, хто ў штодзённасці нясе Бога патрабуючым людзям. Яны з’яўляюцца нібы працягам рук святара, рук самога Ісуса Хрыста, ідучы туды, дзе ёсць цярпенне, хваробы, цяжкія жыццёвыя праблемы. Бог, праз сучасных апосталаў, перамагае сілы цемры, знаходзіць згубленую авечку, узмацняе надзею і дае радасць моцнай веры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай51

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Усе навіны →
Усе навіны

Кадастравае агенцтва паведаміла пра «гістарычную здзелку з нерухомасцю»4

Пачаўшы эканоміць святло, народ у адзіным парыве стаў на лыжы ФОТАФАКТ4

На МТЗ правялі эксперымент, замарозіўшы трактар «Беларус» ВІДЭА8

«Я толькі не разумею, для каго пабудавалі АЭС?» Даўно ніякая тэма не выклікала такіх эмоцый, як адключэнне святла на загад Лукашэнкі14

Беларуса, які ледзь не забіў дзіця ў аэрапорце «Шарамеццева», адправілі на прымусовае лячэнне3

У Мінску трошкі скарачаюць час працы платных парковак

Беларускія санаторыі ўраўнуюць цэны на адпачынак для беларусаў і расіян4

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве6

«Саладуха выклаў сэлфі з цэнтра сталіцы»: беларусы жартуюць пра блэкаўт па загадзе Лукашэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай51

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць