Спорт11

Сталі вядомыя 6 магчымых супернікаў БАТЭ па 2-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў

Сёння, а 13-й, у швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне першага і другога раўндаў кваліфікацыі.

Сёння, а 13-й гадзіне, у швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне першага і другога раўндаў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Сяміразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ стартуе з 2-га раўнду.

Папярэдне каманды разбітыя на тры грулы: сеяныя і несеяныя.

БАТЭ трапіў да сеяных разам з «Русенборгам» (Нарвегія), «Віслай» (Кракаў), ХІКам (Фінляндыя), «Мальмё» (Швецыя) і «Шэмрак Роверзам» (Ірландыя). Гэта азначае, што яны нам не трапяцца.

А супернікамі БАТЭ могуць стаць:

«Сконта» (Латвія), «Бангар Сіці» (Уэльс), ХБ «Торсхавн» (Фарэры), «Лінфілд» (Паўночная Ірландыя), «Флора» (Эстонія), «Брэйдаблік» (Ісландыя).

Матчы 2-га раўнду пройдуць 12–13 і 19–20 ліпеня.

***

Летась БАТЭ таксама стартаваў з 2-га раўнду, дзе мінаваў ісландскі «Хабнарф’ёрдзюр», прайграў у 3-м раўндзе «Капенгагену» і выбыў у Лігу Еўропы.

Сёння таксама пройдзе лёсаванне 1 і 2-га раўндаў Лігі Еўропы, дзе ўдзел ад Беларусі бяруць «Шахцёр», «Мінск» і «Гомель».

«Мінск» стартуе з 1-га раўнду. Яго супернікамі могуць стаць малдаўскі «Мілсамі», албанскі «Фламуртары», азербайджанскі «Алімпік», казахскі «Іртыш», армянскі «Уліс».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы15

Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе3

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах13

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць