У Паўла Вінаградава — вяселле праз месяц, а Зміцер Буланаў амаль угаварыў сваю нявесту на шлюб у калоніі.
Суды над удзельнікамі Плошчы скончыліся, а нявырашаныя пытанні засталіся. Краты раздзялілі адразу некалькі закаханых параў, якія не паспелі ажаніцца на волі. І калі ў будзённым жыцці ім не было куды спяшацца, то ва ўмовах, калі хлопец у турме, а дзяўчына на волі, пытанне стала рубам.
«Дзяўчына» ці «нявеста» — недастатковы статус, каб элементарна пабачыць свайго каханага, атрымаць спатканне. Застаецца жаніцца за кратамі.Ці гатовыя дзяўчаты да такога павароту падзеяў? Еўрарадыё даследавала дзве падобныя гісторыі з рознымі акалічнасцямі.
Актывіст «Гавары праўду» Павел Вінаградаў атрымаў 5 траўня 4 гады зняволення. Яго дзяўчына Святлана Гарохавік за паўгода следства бачыла каханага некалькі разоў у СІЗА, бо там правілы мякчэйшыя. Пасля таго як Паўла этапавалі ў Івацэвіцкую калонію, між імі паўсталі краты. Каханыя супольна вырашылі: трэба шукаць любую магчымасць бачыцца, таму — вяселлю быць.
Святлана Гарохавік: «Трохі болей чым праз месяц у нас вяселле за кратамі. Іду на гэты крок свядома, бо Павел — вельмі блізкі мне чалавек, мы ўжо два гады жывем разам. І цяпер склалася такая сітуацыя, што мы не можам сустракацца, бачыцца. І таму, каб мець магчымасць гэтых сустрэч, мы вырашылі ажаніцца цяпер».
Святлана напісала ліст у калонію з запытам пра шлюб. Ёй адказалі, што праблемы няма, адзінае што дату прызначае кіраўніцтва калоніі, бо цырымонія адбываецца прыкладна раз на
Святлана Гарохавік: «Мне дайшоў афіцыйны ліст з калоніі як грамадзянскай жонцы. Калі ажэнімся — будуць дазволеныя тры доўгатэрміновыя спатканні на год і тры ці чатыры кароткатэрміновыя».
На само вяселле маладыя атрымліваюць дадатковы падарунак ад калоніі — трохдзённае спатканне.Святлана ўжо высветліла, як гэта будзе выглядаць.
Святлана Гарохавік: «Тры дні даюць. Пакойчыкі падобныя да інтэрнатаўскіх. Наколькі я ведаю, у Івацэвіцкай калоніі такіх пакойчыкаў шэсць, яны ўсе ў адным калідоры. Туды заводзяць, замыкаюць дзверы. Праверка адзін раз на дзень. І мы там тры дні знаходзімся».
Правілы — што можна, а што нельга на вяселлі за кратамі — усталёўваюць у кожнай калоніі асобна. У дадзеным выпадку можна прынесці звычайныя атрыбуты — пярсцёнкі і вясельныя строі. Шлюбныя пярсцёнкі Святлана ўжо шукае, а вось белую сукенку надзяваць не будзе — лічыць гэта недарэчным.
Святлана Гарохавік: «Пярсцёнкі можна будзе пранесці, але нельга будзе іх там пакінуць — я мушу забраць з сабой. Колькі гасцей можна, я яшчэ буду даведвацца. Але ведаю, што бацькам можна дакладна. І, напэўна, сведак можна запрасіць».
Даведалася дзяўчына і ўмовы святочнага стала. Думае, што прыгатаваць будучаму мужу.
Святлана Гарохавік: «Можна везці з сабой на тры дні любую ежу. Але ён яе таксама не зможа вынесці з сабой у калонію».
Гісторыя палітвязня Змітра Буланава і яго дзяўчыны Надзеі Макарэвіч падобная — іх раздзялілі краты, а адсутнасць штампу ў пашпарце зрабіла спатканні немагчымымі. Зміцер атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для закаханых — шалёна доўгая разлука. За апошнія паўгода яны бачыліся ўсяго двойчы — на судзе і адзін раз пасля прысуду. Надзея лічыць, што жаніцца ў турме (цяпер Зміцер знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі) — значыць прыняць гэтыя вусцішныя правілы гульні, дазволіць сябе зламаць.
Надзея Макарэвіч: «Мы два гады жылі разам. Планавалі, вядома, ажаніцца — але, магчыма, яшчэ праз некалькі гадоў. Такога жадання моцнага жаніцца не было, проста жылі».
Надзея прыйшла ў роспач, калі суддзя адмовілася даць ёй хаця б адно спатканне, каб абмеркаваць з каханым, ці жаніцца за кратамі.
Надзея Макарэвіч: «У нас інстытута грамадзянскай жонкі не існуе» — гэта мне сказала асабіста ў твар суддзя, да якой я прыходзіла прасіць спаткання.
Я да яе прыйшла іпа-чалавечы патлумачыла сітуацыю — што я нявеста, і нам трэба вырашыць пытанне з Дзімам, жаніцца ці не. Яна кажа: «У вас у заяве пазначана „грамадзянская жонка“. Грамадзянская жонка — гэта хто? Ніхто. Вы — ніхто! І я вам спаткання ніколі не дам».
Многім запомнілася, што яшчэ на судзе ў сваім апошнім слове Зміцер Буланаў прызнаўся Надзеі ў каханні і зрабіў прыхаваную прапанову.
Надзея Макарэвіч: «Дзіма мне адразу прапанаваў ажаніцца, ён яшчэ на судзе намякнуў на гэта. У сваім апошнім слове замест апраўданняў перад гэтымі людзьмі, ён прызнаўся мне ў каханні ў чарговы раз і сказаў: „Я спадзяюся, з грамадзянскай жонкі ты хутка станеш маёй сапраўднай жонкай“.
Вядома, спачатку я думала, што варта распісацца. Але потым зразумела: мала таго, што яны яго пасадзілі ні за што, спрабуюць загубіць ягонае здароўе — дык цяпер яны яшчэ і наша асабістае жыццё спрабуюць пакласці пад гэтую сістэму, каб мы ва ўсіх ракурсах скакалі пад іх дудку!»
Апошнія два месяцы каханыя ўвесь час абмяркоўваюць у лістах пытанне, ці жаніцца ў турме. Пакуль пэўнасці няма, бо ваганні абгрунтаваныя.
Надзея Макарэвіч: «Пасля суда гэтае пытанне стаіць увесь час. Дзіма гэтага хоча — ён расцэньвае гэта як допуск на спатканні. Аднак ён адначасова ведае, што мне гэта не вельмі падабаецца. Ён не хоча, каб я праходзіла гэтыя зневажальныя вобшукі, якія на зонах чыняць над жонкамі зняволеных перад доўгатэрміновым спатканнем — так званы „асабісты поўны дагляд“. Я яго пераконваю пачакаць яшчэ некаторы час. Нам не давалі бачыцца шэсць месяцаў. Я вытрымала гэтыя шэсць месяцаў. І вытрымаю яшчэ, каб захаваць чалавечую годнасць».
Надзея Макарэвіч спадзяецца, што хутка ўсіх палітвязняў вызваляць, таму просіць Змітра пачакаць з вяселлем у калоніі.
Дзяўчына кажа, што гатовая пайсці супраць сябе і пагадзіцца на такі шлюб, калі Зміцер будзе далей настойваць.
Надзея Макарэвіч: «Зразумела, калі ён напіша «Надзя, не магу, вельмі цяжка,« — я паеду да яго і пастаўлю гэты штамп. Але пакуль я трымаюся, ён трымаецца. Я думаю, мы вытрымаем».
Надзея кажа, што нават калі шлюб адбудзецца, ніякіх цырымоній яна ў гэтай сітуацыі не дапускае.
Надзея Макарэвіч: «Калі будзем ставіць
Надзеі вельмі запомнілася адна фраза, кінутая суддзёй Людмілай Грачовай, якая пакарала яе каханага трыма гадамі ўзмоцненага рэжыму.
Надзея Макарэвіч: «Ведаеце, усялякія
P. S. Учора Еўрасаюз афіцыйна ўнёс суддзю Людмілу Грачову ў спіс неўязных асоб.
Каментары