Культура11

Іншы горад: Чароўнае падарожжа

Сёньня а 18‑ай гадзіне, у Нацыянальным мастацкім музэі распачнецца Калядная вечарына.

Сёньня, 29 сьнежня, а 18‑ай гадзіне, у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі распачнецца Калядная выстава. Гэта яшчэ адзін праект фундатараў з «British American Tobacco» такога кшталту ў галоўнай мастацкай скарбніцы краіны. Першым досьведам Калядных імпрэзаў сталі «Зімовыя гульні», выстава‑фээерыя, напярэдадні 2005 году. Нетрадыцыйны фэставы падыход забясьпечыў тады вялікую цікавасьць да гэтае падзеі ў сталічнай публікі, перадусім у дзяцей.

Сёлетняя выстава, як і папярэдняя, аб’ядноўвае хеўру розных творцаў, зьмешвае жанры й віды мастацтва ў вадно: карціны суседзяць з фатаграфіяй, інсталяцыі з лялькамі, скульптура з дызайнам. Гэтым разам тэматычна яны зьнітаваныя ўяўным шпацырам праз усе знаёмыя мясьціны сталіцы нашае Беларусі. Наогул, як на думку стваральнікаў экспазыцыі, Менск ніколі ня быў прастораю казкі. Нібы й ня пішуцца казкі пра наш горад. Дакладней, цяперашняя маладая гэнерацыя хутчэй знойдзе згадкі пра Менск у Конан‑Дойла, Гэнры Мільлера й ўжо пэўна ў «Гары Потэры» Джааны Роўлінг, чым будзе чытаць беларускія тэксты, што складаюць цэлую клясычную бібліятэку рамантычных, казачных і фальклёрных тэкстаў пра наш горад. Таму, новая гэнерацы прапануе сваю, другую ўжо вэрсію беларускае міталёгіі ХХІ стагодзьдзя... На выставе будуць паказаныя творы Ганны Балаш, Аляксандра Ддзямідава, Сьвятланы Даманавай, Андрэя Асташова, Ірэны Гудзіеўскай, Юрыя Круша, Натальлі Вераб’ёвай, Васіля Матусэвіча, Юліі Матусэвіч, Натальлі Піневіч, Ларыс Мілько ды іншых.

Каляды — самы час, каб расчыніць у прадчуваньні цудаў вочы й наставіць вушы, азіруцца, услухацца, вычуць гэтак знаёмы горад па‑іншаму, убачыць Другі Менск.

Выстава працягнецца да 20 студзеня

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны22

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапарламент уганараваў беларускага палітвязня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава3

«240 рублёў за «камуналку» ў аднапакаёўцы». Мінчане атрымалі жыроўкі, ад якіх унутры пахаладзела4

Францыю накрыла цэлая эпідэмія рабаванняў музеяў2

Вызначылі асобу чалавека, які пагражаў забойствам Ціханоўскай і Латушку8

«Недахоп кіроўцаў жахлівы. Выязджаюць, бо ў Беларусі вельмі нізкі ўзровень жыцця». На СТБ прарваўся крык душы23

У Плешчаніцах школьнік скончыў жыццё самагубствам4

Падчас расійскай начной атакі ва Украіне загінулі 6 чалавек. Сярод іх было немаўля4

У Мінску прадаюць малюсенькую кватэру плошчай 21 квадрат. Цана шакуе8

Расія адправіла ў ЗША дакумент, дзе патрабуе поўнага кантролю над Данбасам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны22

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць