Культура3636

Памерла Баба Фрося — Ефрасіння Бондарава

Піша Аляксандр Фядута.

На 89-м годзе жыцця пасля доўгай і цяжкай хваробы пайшла доктар навук, прафесар, кінакрытык і кіназнаўца, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Ефрасіння Леанідаўна Бондарава. Гэта адбылося 30 чэрвеня.

Я памятаю гэтую невысокую пажылую жанчыну з цвёрдым позіркам, якую сустрэў упершыню ля ўваходу ў стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі. З ёй павіталася мая спадарожніца, выпускніца журфака БДУ.

— Хто гэта?

— Баба Фрося. Бондарава. Ты не ведаеш?

Я не ведаў.

Я не ведаў, што Ефрасіння Леанідаўна была доктарам філалагічных навук, аўтарам некалькіх кніг па гісторыі беларускага кінематографа. Але як толькі я зацікавіўся лёсам Уладзіміра Корш-Сабліна, я распачаў бібліяграфічныя пошукі з яе прац.

Яна і ў кнігах сваіх была такая ж. Жорсткая ў фармулёўках, цвёрдая. Старонка кнігі Бондаравай — як погляд праз акуляры: зрэнкі падаюцца ненатуральна шырокімі, усё неяк буйней, больш значна.

Яна пісала і пра Корша і Турава так, як пішуць пра сучаснікаў — пра старэйшага і малодшага. Ефрасіння Леанідаўна і была іх сучасніцай.

Цяпер так не пішуць. Пайшоў кінематограф савецкай Беларусі. Пайшло і кіназнаўства савецкай эпохі, класікам якога стала Бондарава.

Мы размаўлялі з ёй некалькі разоў. Ефрасіння Леанідаўна казала — як рэзала, з размаху. У яе не ўзнікала сумненняў ва ўласнай рацыі.

У апошні раз я бачыў яе на журфаку, здаецца, больш за дзесяць гадоў таму. Мама мая, якая нарадзілася на тры гады пазней Бондаравай, ужо пайшла з жыцця. А Бондарава здавалася вечнай.

Цяпер і яна пайшла.

Пісаць аб беларускім кіно будуць іншыя. Тыя, каго яна вучыла.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)12

У Брэсце спрабуюць выратаваць знясіленых аленяў з закрытага заакутка

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты31

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць