Старшыня Еўрапарламента заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых 3 ліпеня
"Сотні людзей былі затрыманы. Еўрапейскі парламент выказвае ім сваю падтрымку і заклікае неадкладна і безагаворачна вызваліць іх", — заявіў Бузек, адкрываючы 4 ліпеня сесію Еўрапарламента ў Страсбургу.
Як раней паведамлялася, падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Дзень Незалежнасці ў Беларусі, паводле звестак праваабаронцаў, было затрымана прыкладна 390 чалавек: не менш як 210 чалавек — у Мінску, каля 180 — у рэгіёнах.
Каментары