Аўто77

Расіяне прыдумалі, як не плаціць мыта за аўтамабіль з Беларусі

Яны афармляюць часовую беларускую рэгістрацыю і купляюць аўтамабіль з беларускімі нумарамі.

У Расіі стала шмат машын з беларускімі нумарамі. Гэта прымусіла расійскіх чыноўнікаў задумацца над праблемамі Мытнага саюза. «Шэрая» схема ўвозу аўтамабіляў з Беларусі занепакоіла Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі.

«Чалавек прыязджае ў Мінск, афармляе мясцовую рэгістрацыю, пад гэту справу купляе аўтамабіль, — апісвае схему ўвозу машын дырэктар дэпартамента аўтамабільнай прамысловасці Мінпрамгандлю Расіі Аляксей Рахманаў. — Потым ён ставіць яго на ўлік у Беларусі і спакойна ездзіць па Маскве, ні ў чым сабе не адмаўляючы». Паводле яго словаў,

набыццё аўта такім чынам выходзіць «са зніжкай у 20%».

Чыноўнік падкрэсліў: пасля адмены ўнутраных мытных межаў з Беларуссю і Казахстанам кантроль за ўвезенымі з гэтых краін аўтамабілямі становіцца немагчымым.

Па расійскіх патрабаваннях, калі аўтамабіль знаходзіцца на тэрыторыі рэгіёна больш за шэсць месяцаў, ён павінен прайсці рэгістрацыю.

«Але з улікам таго, што мытныя межы зняты, у нас няма адзнакі пра перасячэнне мяжы, таму мы не ведаем, колькі знаходзіцца на тэрыторыі Расіі аўтамабіль на сёння», —
прызнаў Рахманаў.

Паводле яго меркавання, выправіць сітуацыю складана: «Мы маем справу з недаінтэграцыяй Мытнага саюза: падатковае заканадаўства не сінхранізавана з мытным. У прыватнасці, падатковае заканадаўства па-рознаму ўжываецца ў Беларусі і ў Расіі».

Дырэктар дэпартамента бачыць выйсце ў тым, каб рэкамендаваць беларускаму боку прыняць рашэнне па сінхранізацыі мытнага заканадаўства, што датычыцца аўтамабіляў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць