Грамадства

Ператрус у аўтобусе пілігрымаў

У выніку пяцігадзіннай затрымкі і ператрусу былі выяўленыя і сканфіскаваныя некалькі асобнікаў «Нашай Нівы». Канфіскат перадалі ў пракуратуру для дасьледаваньня на прадмет утрыманьня ў матэрыялах інфармацыі «антыдзяржаўнага зьместу».

Вечарам 3 студзеня на мытні ў Берасьці быў затрыманы аўтобус з хрысьціянскай моладзьдзю. Памежнікі правялі ператрус у аўтобусе, дагледзелі асабістыя рэчы, узялі тлумачэньні ва ўдзельнікаў пілігрымкі. На Віктара Сянько, які меў некалькіх асобнікаў газэты «Наша Ніва», быў складзены пратакол. Газэты ж сканфіскавалі й перадалі ў пракуратуру для дасьледаваньня на прадмет утрыманьня ў матэрыялах інфармацыі «антыдзяржаўнага зьместу». Аўтобус, у якім было больш за 40 чалавек, трымалі на мяжы амаль 5 гадзінаў.

Маладыя беларускія хрысьціяне — каталікі і вернікі эвангельскіх цэркваў — вярталася зь пілігрымкі ў харвацкі Заграб, дзе бралі ўдзел у эўрапейскай экумэнічнай сустрэчы. Сустрэчу ладзіла сусьветна вядомая хрысьціянская супольнасьць «Тэзэ».

«Праглядалі ўсё, што толькі можна: ноты, Бібліі, кнігі, сшыткі, фатаздымкі, — гаворыць Дзяніс Садоўскі, удзельнік пілігрымкі. — Я расцэньваю гэта як ціск на маладых актыўных хрысьціянаў. Відавочна, перадвыбарчы час правакуе такія неадэкватныя дзеяньні. Ёсьць падставы меркаваць, што на мяжы нас чакалі і ўсё гэта было сплянавана.»

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць