Музыка3232

«Жыццё — труба, а я манетка, што катаецца па ейных сценах»

У 27 гадоў памерла знакамітая брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс.

Вядомая брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс знойдзеная мёртвай у сваім доме ў Лондане. Лонданская паліцыя пацвердзіла Бі-бі-сі, што 27-гадовая спявачка памерла ў сябе дома ў Кэмдэне.

У службе хуткай дапамогі Бі-Бі-Сі заявілі, што ім паступіла тэлефанаванне ў суботу ў 15:54 па лонданскім часе.

На Кэмдэн-сквер былі адпраўленыя дзве машыны, аднак «выратаваць пацыентку не ўдалося». Расачата расследаванне,

пакуль паліцыя лічыць смерць спявачкі невытлумачальнай.

Вуліцы вакол дома спявачкі ачэпленыя: у паліцэйскіх кардонаў збіраюцца прыхільнікі творчасці Уайнхаус і рэпарцёры.

Паведамляецца, што яна памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Талент, скандал і праблемы

Вяртанне на сцэну пасля доўгага перапынку, выкліканага лячэннем ад алкагольнай залежнасці, скончылася скандалам. На першым канцэрце ў Бялградзе спявачку асвісталі, бо яна з цяжкасцю трымалася на нагах, не трапляла ў ноты і двойчы сыходзіла са сцэны.

З-за скандалу ў Сербіі наступныя еўрапейскія канцэрты былі адмененыя.

Апошні раз спявачка з’явілася на публіцы ў мінулую сераду, выйшаўшы на сцэну кэмдэнскай залы Roundhouse разам са сваёй хроснай дачкой Дыён Бромфілд.

У 2008 годзе Уайнхаўс перамагла ў пяці катэгорыях прэстыжнай прэміі «Грэмі».

Тады яна атрымала прэмію ў намінацыі «Найлепшы новы выканаўца», а яе сінгл Rehab быў прызнаны найлепшым запісам года і найлепшай песняй года.

Эмі Уайнхаўс памерла ў 27 гадоў.

У такім жа ўзросце пайшлі з жыцця заснавальнік Rolling Stones Браян Джонс, легендарны гітарыст Джымі Хендрыкс і не менш легендарная 27-гадовая спявачка Джэніс Джоплін, заснавальнік Doors Джым Морысан і лідэр Nirvana Курт Кабэйн.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

Беларусь замятае снегам ФОТЫ4

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць