Музыка77

Ян Маўзэр сыходзіць з музыкі

«Вяртання не абяцаю. Мне здаецца, што магчымасці вяртання ўжо няма», — кажа адзін з лідараў беларускага року новага пакалення.

У час зацяглага творчага крызісу Ян Маўзэр прыпыніў маўчанне, каб распавесці пра сваё захапленне творчасьцю Ёлкі, пра здымкі ў рэкламе МТС і пошук новых формаў рэалізацыі: «Вяртання не абяцаю. Мне здаецца, што магчымасці вяртання ўжо няма», — кажа адзін з лідараў беларускага року новага пакалення.

Навінаў ад Янкі Маўзэра не чуваць ужо з год. У лютым 2010 года яго гурт меўся прэзентаваць свой новы альбом Porna, але з гэтай задумы нічога ня выйшла. Тады з каманды сыйшлі два музыкі і Янку з Колхзам давялося сыграць у акустыку. Пасьля гэтага MAUZER нагадаў пра сябе толькі ўвосень, калі лідар каманды абвесціў пра змену прапіскі — з магілёўскай на мінскую — і пра набор абсалютна новых музыкаў.

З таго часу Янка з неахвотай размаўляе пра музыку. Ён наадрэз адмовіўся ад удзелу ў праекце «Тузін. Unplugged», а на пытанні як ідзе пошук музыкантаў і ці пішуцца песьні адказвае няпэўна: «Я проста разумею, што калі пачну распавядаць што і як, то гэта будзе слухацца альбо як ныццё, альбо як нейкія абяцанні. А калі рэалізацыя абяцанняў залежыць не ад мяне канкрэтна, то яны ніколі не рэалізоўваюцца», — разважае ён.

Адзіным хіба выхадам у публічную прастору для яго за гэты час былі здымкі ў рэкламным роліку МТС: «Маё траплянне туды ніяк не было звязанае з музыкай, напэўна, ім проста спадабаўся фэйс. Акторства гэта не маё, у мяне ніколі не было ілюзіяў ці амбіцый на гэты конт, але яно добра аплачваецца», — зазначае Я. Маўзер.

Ян прызнаецца, што зусім не цікавіцца беларускім музычным працэсам, а галоўным адкрыццём для сябе ў музыцы гэтага сезона называе песеньку «Праванс» Ёлкі, хоць і гэты спеў зусім не дацягвае да яго музычных ідэалаў.

«Я ніколі не капаўся ў глыбінях стыляў, каб не марнаваць свой час на пасрэднасцяў,

мне заўсёды падабаліся толькі самыя папулярныя каманды ў розных жанрах,
як Metallica, KoЯn, Pink Floyd, Muse, „Мумий тролль“ і „Алиса“ да альбома „Для тех, кто свалился с луны“. Мне падабаецца патасная музыка, музыка-рэлігія. Але, каб пры гэтым яна была меладычна цікавай і тэкстава і аранжыровачна насычанай. Зараз нават рок набывае забаўляльнае адценне. Вось, вы заўважаеце, што гімнам маўклівых пратэстаў стала песня напісаная больш за 20 гадоў таму?»

Што да самай неўлюбёнай на сёння для Янкі тэмы вяртання на сцэну, дык выканаўца толькі зазначае: «Вяртання не абяцаю. Мне здаецца, што магчымасці вяртання ўжо няма».

Ян Маўзер у рэкламе МТС

Каментары7

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

Слава Камісаранка падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы9

Трамп патрабуе па мільярдзе долараў ад краін за пастаяннае членства ў Радзе міру, якую ён стварае. Старшынёй будзе ён сам9

Лепяць магілкі ды саромяць у тыктоку: як беларусы змагаюцца за расчышчаныя ад снегу месцы3

«Ніхто не ведае, ці зможа здрадзіць блізкім людзям, калі пачнуць біць токам». Дудзінскі — пра свой новы раман, дабро і зло9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі3

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць