Культура2525

Памерла экс-рэктарка Універсітэта культуры Ядвіга Грыгаровіч

«Калі ў яе на пасадзе рэктара была пэўная свабода дзенняў, універсітэт стаў адным з самых яркіх асяродкаў у Беларусі», – адзначае паэт Генадзь Бураўкін.

31 ліпеня ў Бараўлянах на 65-м годзе жыцця памерла Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч – экс-рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. «Калі ў яе на пасадзе рэктара была пэўная свабода дзенняў, універсітэт стаў адным з самых яркіх асяродкаў у Беларусі», – адзначае паэт Генадзь Бураўкін.

Ядвіга Грыгаровіч узначаліла Мінскі універсітэт культуры ў 1992 годзе і кіравала ім на працягу 15 год. За гэты час непрэстыжны «кулек» стаў адным з самых яркіх асяродкаў беларускай культуры. Адзін час Ядвізе Грыгаровіч нават прадракалі пасаду міністра культуры.

– Ядвіга Дамінікаўна не магла не запомніцца кожнаму, хто з ёю знаёміўся ці бачыў яе здалёк. Прыгажуня з вельмі разумнымі вачамі, аптымістычны, вясёлы чалавек, які тонка адчуваў гумар... Акрамя ўсяго іншага і чалавек з моцным характарам, – расказаў «Салідарнасці» паэт Генадзь Бураўкін. – Калі Ядвіга Дамінікаўна ўзначаліла універсітэт культуры – тады ён называўся інстытутам культуры – у мяне з’явілася не толькі глыбокая павага да яе, а можна сказаць захапленне. Аказалася, што ў яе выдатны арганізатарскі талент, выдатнае веданне нашай гісторыі, літаратуры і мастацтва. У той час, калі ў яе на пасадзе рэктара была пэўная свабода дзенняў, універсітэт стаў адным з самых яркіх асяродкаў у Беларусі. Ядвіга Дамінікаўна падтрымлівала таленты, спрыяла развіццю эстрады, прычым беларускай, нацыянальнай.

Калі Ядвіга Дамінікаўна сышла з універсітэта, гэта, думаю, была страта не толькі для педагогаў і студэнтаў, гэта была страта для ўсёй беларускай культуры.

Тое, што яна сышла з універсітэта і яе напаткала вельмі цяжкая (і як аказалася невылечваемая) хвароба, для мяне было двайною бядою. Не толькі чалавечнай, але і грамадскай. Не скажу што блізка, але мы былі добра знаёмы. Я даражыў тым, што мы можам адкрыта, без аглядкі гаварыць з ёю аб праблемах нацыянальнай культуры. Мне вельмі шкада, да болю шкада, што яе больш з намі не будзе.

На развітанне мілай, слаўнай Ядвізе Дамінікаўне хачу сказаць дзякуй – дзякуй за тое, што яна паспела ў сваім жыцці зрабіць. І хачу папрасіць у яе прабачэнне за тое, што мы не далі ёй разгарнуць ва ўсю магутнасць свой талент, веды на карысць роднай любімай Беларусі, якой яна служыла ўсё сваё яркае і прыгожае жыццё.

***

Развітацца з ёй можна сёння ў Чырвоным касцёле, пачатак а 15-й.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома3

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам11

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць