Грамадства

Жыхары гродзенскага мікрараёна Фолюш незадаволеныя будаўніцтвам АЗС

Будаўніцтва чарговай аўтазаправачнай станцыі на тэрыторыі гаю ў гродзенскім мікрараёне Фолюш выклікае незадаволенасць у мясцовых жыхароў. Пад пагрозай не толькі экалагічная бяспека, але і гістарычная каштоўнасць гэтай тэрыторыі. У гады Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся лагер для савецкіх ваеннапалонных «Шталаг», а цяпер знаходзіцца помнік загінулым.

«Гай, які высякаюць, быў месцам ціхага адпачынку і ўкрыццём ад летняй спёкі для мам з каляскамі. Куды ім зараз падацца? — расказвае Наталля Бялко, жыхарка дома, насупраць якога будуюць АЗС. — Урбанізацыя павінна мець межы. Дзеці не на словы звяртаюць увагу, а на ўчынкі дарослых. Колькі можна гаварыць адно, а рабіць іншае? 9 мая сюды заўсёды прыходзяць ветэраны і школьнікі, ускладаюць кветкі, гучаць урачыстыя залпы, а цяпер па гэтым месцы ездзяць трактары і будаўнічыя каткі».

Паводле слоў Наталлі Бялко, жыхары найбліжэйшых дамоў ужо накіроўвалі лісты з просьбай спыніць будаўнічыя работы ў Гродзенскі аблвыканкам і ВА «Беларуснафта», аднак безвынікова — работы актыўна працягваюцца.

У аддзеле архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама БелаПАН заявілі, што помнік загінулым ваеннапалонным чапаць не будуць. Вакол яго пакінуць некалькі дрэў і дастаткова месца, каб было куды пакласці кветкі.

У сваю чаргу, гродзенская краязнаўца Таццяна Козак сцвярджае: устанавіць дакладнае месца размяшчэння лагера «Шталаг» вельмі складана. «Ён першапачаткова будаваўся для знішчэння ваенных чырвонаармейцаў: тут трымалі і забівалі савецкіх салдат. Фолюш — мікрараён, які ўвесь час расце. Літаральна нядаўна падчас будаўнічых работ тут знайшлі астанкі людзей, жанчын і дзяцей. Такім чынам, можна выказаць меркаванне, што тут забівалі не толькі ваеннаслужачых, але і мірнае насельніцтва», — адзначыла краязнаўца.

На думку Козак, на гэтай тэрыторыі трэба будаваць не АЗС, а «цэлы мемарыяльны комплекс».

Каментары

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць