Сын-пераемнік Кадафі трапіў у палон у першы ж дзень паўстання ў сталіцы.
Лівійскія паўстанцы сустрэлі ў сталіцы толькі слабы супраціў аховы Кадафі. Многія жыхары віталі іх на вуліцах з нацыянальнымі сцягамі.
Яшчэ ўранку ўсе з трывогай чакалі разгортвання крывавай бітвы за сталіцу. Аднак пад вечар склалася ўражанне, што рэжым рассыпаецца на вачах.
Яшчэ ўранку Кадафі і тэлевядучыя дзяржаўнага ТВ Лівіі выступалі з ваяўнічымі заявамі, а ўжо ўвечары горад укрыўся сотнямі нацыянальных сцягоў, якія Кадафі забараніў у пачатку свайго кіравання.Штогадзіну з Трыпалі прыходзяць паведамленні аб прасоўванні паўстанцаў у новыя кварталы горад. «Паўстанцы нечакана амаль не сустракаюць супраціву», — паведамляе карэспандэнт агенцтва АР, што падарожнічае следам за імі. За адзін дзень ён праехаў з гарадоў-спадарожнікаў Трыпалі да цэнтральнай плошчы горада. Прыкладна апоўначы яны занялі цэнтральную плошчу. Кадафі назваў яе Зялёнай, у гонар сваёй дактрыны. Паўстанцы перайменавалі яе ў плошчу Пакутнікаў.
Згодна са зводкамі паўстанцкага ўрада, зацятыя баі адбыліся толькі ў раёне базы прэзідэнцкай гвардыі і аэрадрома Мітыга, але і гэтыя аб'екты перайшлі пад кантроль паўстанцаў.
Рэвалюцыянеры ўжо ў суботу занялі будынкі разведкі, палац дачкі Кадафі Айшы і падступілі да ўмацаванага квартала Баб
Адзін з сыноў Кадафі, патэнцыйны пераемнік СейфЯшчэ адзін, старэйшы, Мухамед, як паведамляецца, здаўся паўстанцам і ўжо даў першыя інтэрв'ю.уль-Іслам , быў захоплены рэвалюцыянерамі пасля кароткага бою.
Замежныя карэспандэнты таксама перадаюць, што жыхары заходняй часткі Трыпалі з энтузіязмам віталі паўстанцаў на вуліцах.
У горадзе працуе вулічнае асвятленне, але большасць жыхароў пахавалася ў дамах.
Лічылася, што ў Трыпалі Кадафі мае вялікую падтрымку. У горад цякла львіная доля нафтавых грошай.
Улада Кадафі грунтавалася на сістэме «рэвалюцыйных камітэтаў», якія існавалі ў кожным квартале. Гэта быў гібрыд мясцовай клады, спецслужбы і ўрадавай партыі.
Як знак таго, што Кадафі бяссільны, ягоны
Адзін з інтэрнаўтаў стварыў інтэрактыўную мапу баёў у Трыпалі. Зялёным пазначаныя пазіцыі прыхільнікаў Кадафі. Чырвоным — раёны, узятыя пад кантроль паўстанцамі.
Паўстанне ў Трыпалі пачалося ўначы з суботы на нядзелю, на заклік муэдзінаў.
Паўстанцы ў Бенгазі адразу назвалі падзеі "вырашальнымі". Як стала вядома, яны былі ў сталым кантакце з паўстанцкімі групамі ў сталіцы. Прадстаўнік Кадафі, у сваю чаргу, заявіў, што гэта некалькі дзясяткаў здраднікаў радзімы праніклі ў сталіцу, але сілавыя структуры даюць ім адпор.
Сам Кадафі выступіў з аўдыёзваротам да нацыі, у якім павіншаваў нацыю, з тым што «яна адбіла атаку пацукоў на Трыпалі».
«Людзі цалуюць мае партрэты. Я лідар нацыі, я яе бацька», — падкрэсліў ён.
«Пасля заканчэння прамовы Кадафі, наглядчыкі [прыстаўленыя да замежных журналістаў] пачалі апладзіраваць, пасля чаго за акном [гатэля, у якім жывуць замежныя журналісты], аднавілася перастрэлка», — перадае карэспандэнт CNN.
На мінулым тыдні паўстанцы ўзялі Трыпалі ў колца.Яны ўвайшлі ў гарады, што стаяць на трох вялікіх дарогах, якія вядуць у сталіцу з захаду, поўдня і ўсходу краіны — Заўя, Гарыян, Злітан. Усюды яны абапіраліся на мясцовых жыхароў, настроеных супраць Кадафі.
У апошнія дні на бок паўстанцаў або за мяжу ўцяклі два міністры ўрада Кадафі і былы прэм’У Трыпалі Кадафі карыстаўся адносна вялікай падтрымкай. У той жа час цяжка ацаніць падтрымку паўстанцаў там: за часер-міністр краіны.
Сілавыя структуры Лівіі ўзначальвалі сыны і іншыя сваякі палкоўніка Кадафі.Перастрэлкі і выбухі ў Трыпалі гучалі цэлую ноч і не сціхлі ўранку. З раёнаў горада, дзе апазіцыйныя настроі наймацнейшыя, яны паступова перамяшчаліся ў бок квартала Кадафі.
У стратэгічным сэнсе пасля таго, як паўстанцы ўзялі сталіцу ў кола, вайну для Кадафі можна было лічыць прайгранай. Аднак кіраўнікі часовага ўрада, утворанага паўстанцамі, баяліся, што Кадафі можа ператварыць свае апошнія дні ў крывавую лазню і падарваць асноўныя аб’екты інфраструктуры сталіцы. Акрамя таго,
нестабільнасць у Лівіі можа захавацца на доўгія гады, калі Кадафі пяройдзе да партызанскіх метадаў вайны,абапіраючыся на верныя сабе плямёны. У той жа час прымірэнне бакоў, пераход да дэмакратычных метадаў канкурэнцыі цяжка сабе ўявіць у краіне, якая раней існавала фактычна ў форме сучаснага султаната.
Кадафі фінансаваў краіну з даходаў ад нафты, але трымаў яе ў цемры. Неўзабаве пасля прыходу да ўлады ён увёў у краіне законы шарыяту.
Лівія — краіна плошчай 1,8 млн кв. кіламетраў (9 разоў большая за Беларусь), але маланаселеная (6,4 млн жыхароў, у 1,5 разу менш, чым у Беларусі). Большую частку краіны займае пустыня, а людзі жывуць пераважна на ўзбярэжжы і ў гарах на поўначы краіны.
У краіне застаюцца дзясяткі беларускіх грамадзян, невядома якіх прафесій.Іх мелі эвакуяваць на караблі 19 жніўня, але судну не ўдалося прышвартавацца ў порце Трыпалі. Як паведамляецца, яго абстралялі паўстанцы на катарах.
Жывы блог пра падзеі ў Трыпалі
Каментары