Здарэнні

Парыбачыў: Браканьер здабыў электравудай рыбы на 5,6 млн. рублёў

Вечарам 22 жніўня супрацоўнікі Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі браканьера на рацэ Сож у Гомельскім раёне. Інфармацыя аб незаконнай лоўлі рыбы электравудай паступіла начальніку абласной прыродаахоўнай інспекцыі Вячаславу Рогалю.

Як паведамілі БелаПАН у абласной інспекцыі, жыхар вёскі Цяруха лавіў рыбу з выкарыстаннем забароненай прылады лоўлі — электралавільнай устаноўкі, прынцып работы якой заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага поля. У затрыманага канфіскаваны ўсе складаючыя часткі ўстаноўкі. Пры аглядзе на баку лодкі знойдзены прымацаваны электрапровад, які выконваў ролю зазямлення. У лодцы знойдзена і канфіскавана рыба агульнай вагой 7,6 кг. Дзеяннямі грамадзяніна прычынены ўрон навакольнаму асяроддзю ў памеры 5,6 млн. рублёў. Вырашаецца пытанне аб распачынанні справы па артыкуле 281 КК (незаконная здабыча рыбы).

Для параўнання: калі б грамадзянін вырашыў законна паласавацца рыбай, то за 5,6 млн. рублёў ён змог бы купіць 61 кг асятра, кошт якога ў гомельскіх магазінах роўны 91 тыс. рублёў за кг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін7

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін7

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць