Грамадства2020

Лукашэнку «стала кепска», калі ён даведаўся, «чым дыхае народ»

Нарада ў Віцебску 24 кастрычніка адзначылася шэрагам драматычных заяваў.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Віцебску, 24 кастрычніка 2025 года

24 кастрычніка Лукашэнка інспектаваў Віцебскую вобласць — на нарадзе з чыноўнікамі ён шмат крытыкаваў мясцовае кіраўніцтва.

«Сумна, але ў Віцебскай вобласці не ўсе мяне пачулі, — сказаў Лукашэнка. — Мы аналізуем сітуацыю ў вобласці. Яна сумная. Яна горш, чым дзе-небудзь, і нават па тых пытаннях, якія для мяне замежавыя і непрымальныя, як пагібель жывёлы, — у вас 140% рост да ўзроўню мінулага года. Гэта для мяне непрымальна», — сказаў Лукашэнка.

Расказаў і пра тое, як супрацоўнікі КДБ і КДК збіралі для яго інфармацыю, чым «дыхае народ». 

«Але не тое, што там у тыктоках квокаюцца і токаюцца — гэта я з памочнікамі прачытаю — а тое, што не чуваць, не відаць. У іх адмысловыя метады. І калі ён мне далажыў вось гэтае на некалькіх старонках… Ну, асобна ўзялі. Мне стала кепска наогул», — сказаў ён на нарадзе.

Палітык дадаў, што пабачыў найжахлівейшую сітуацыю ў Віцебскай вобласці: «п’янства, безадказнасць». Прычым, «там унізе», на ўзроўні самага простага народу.

«Я толькі што сказаў: ад страху, калі патрабуеш і іншае, а не дай бог, дзе-небудзь пабудзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек. Залаты чалавек! Паверце, я назіраю за гэтым, толькі і ведаю: адзін прыйшоў, папрасіў таго адпусціць, ён будзе там працаваць, трэці, пяты — горы вернуць. Усе могуць! Але чаму вы не робіце гэта ў спакойным рэжыме?»

І прыгразіў мясцовым чыноўнікам: 

«Мне хацелася б з вамі працаваць па-добраму. Але з вамі немагчыма працаваць па-добраму, калі ты бачыш, што адбываецца».

Асобна ён даручыў да 1 студзеня навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак.

«Я не прыехаў у Віцебскую вобласць, каб вас запалохаць. Мы з вамі 30 гадоў працуем, вы ведаеце мае падыходы. Калі вы мяне не зразумелі, падманулі — усё будзе ўзмоцнена да крайнасці», — заявіў ён.

Каментары20

  • Чаму ў яго чырвоная рожа
    24.10.2025
    Зранку ладжу бутэрброд
    Адна думка: як народ?
    Чым ён дыхае наогул?
    І хто врот, а хто не врот
  • Жывы
    24.10.2025
    шклоу́скае сьмецьце
  • проценты
    24.10.2025
    Стало плохо от того факта, что за тебя всего лишь 10% твоих ябатек, а остальной народ просто выживает и тебя ненавидит?

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць