Усяго патроху22

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года

Калі вы хочаце схадзіць на спатканне ў музей Петруся Броўкі, дык шукайце чалавека, з якім атрымаецца прабыць у адносінах як мінімум да вясны 2027 года. Бо раней да вас чарга не дойдзе!

Тут і далей фота з інстаграма музея

Літаратурны музей Петруся Броўкі знаходзіцца ў доме Свянцыцкага на вуліцы Карла Маркса, 30. Яго пабудавалі больш за стагоддзе таму. У розныя часы ў гэтай чатырохпавярхоўцы жылі вядомыя палітычныя дзеячы БССР Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Аляксандр Чарвякоў, пісьменнік Цішка Гартны. Народны паэт Пятрусь Броўка пасяліўся тут у 1951‑м і пражыў 29 гадоў. Пасля ягонай смерці ў кватэры творцы адчынілі музей. Гэта, дарэчы, адзіны музей-кватэра ў Мінску.

Правесці спатканне тут упершыню вырашылі яшчэ ў 2017 годзе. Тады гэта была ўсяго толькі акцыя да Дня ўсіх закаханых. На рамантычную сустрэчу запрасілі пару, якая перамагла ў святочным конкурсе. Але ж нечакана высветлілася, што попыт на такую паслугу шалёны, таму праз некаторы час яе зрабілі пастаяннай.

Як усё адбываецца? Музей працуе з аўторка да нядзелі да 19.00. Два разы на тыдзень пасля таго, як дзверы зачыняюцца для звычайных наведвальнікаў, іх адкрываюць для закаханых.

Для пары ладзяць экскурсію па музеі, распавядаюць шмат цікавага. А пасля можна сесці за столік ля акна з шыкоўным відам, папіць гарбату (нейкі дэсерт дазваляюць прынесці з сабой, а вось алкаголь пад забаронай) і паразмаўляць.

Каштуе паслуга 80 рублёў. У сацыяльных сетках Літаратурнага музея Петруся Броўкі пазначана, што самы рані тэрмін, калі можна трапіць на спатканне — сакавік 2027 года.

Дарэчы, не кожнае каханне вытрымлівае такое выпрабаванне часам. Распавядаюць, што адна жанчына паспела разысціся з мужам, пакуль чакала прызначанай даты спаткання ў музеі. Але ж для яе гэта не стала нагодай адмяняць запіс — у выніку пайшла піць гарбату з сяброўкай.

Каментары2

  • Бізнэс…
    26.10.2025
    Калі гэта працуе, то чаму б не зрабіць такія ж спатканіні ў нейкім шыкоўным пакоі Мірскага ці Нчсьвіскага замкаў? Ці першая шлюбная ноч у зпмку Радзівілаў… ці ў музэі РСДРП…
  • Ёсік
    26.10.2025
    Кажуць, што музей РСДРП заняты грышам да наступнага прызначэньня сіпатым самаго сябе на восьмы тэрмін. Набіраецца там моцы для змаганьня з усімі, хто ў бок дырэктара саўгаса не так паглядзеў ці не тое сказаў.

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць