Свет33

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у суботу, што не плануе сустракацца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, пакуль не палічыць, што заключэнне мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай сапраўды магчымае.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп растлумачыў прычыны адмены запланаванай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Будапешце. Паводле яго слоў, ён не жадае «марнаваць свой час» і павінен быць упэўнены, што бакі сапраўды збіраюцца заключыць пагадненне.

«У мяне заўсёды былі выдатныя адносіны з Уладзімірам Пуціным, але ўсё гэта аказалася вельмі расчаравальным», — сказаў Трамп.

Сустрэча лідараў ЗША і Расіі была прызначаная пасля тэлефоннай размовы паміж імі 16 кастрычніка. Аднак падрыхтоўка да яе была адменена пасля перамоў паміж дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа і кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Паводле CNN, гэта здарылася праз розныя чаканні ад сустрэчы.

Трамп пацвердзіў, што адмяніў саміт, бо на ім «не дасягнём таго, чаго павінны былі б», але дадаў, што такая сустрэча адбудзецца ў будучыні.

Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што і сустрэча, і месца яе правядзення былі прапанаваныя амерыканскім бокам, і выказаў меркаванне, што Трамп хутчэй казаў пра перанос, а не адмену. Тым не менш, 24 кастрычніка ў ЗША прыбыў спецпрадстаўнік расійскага прэзідэнта Кірыл Дзмітрыеў для абмеркавання сітуацыі.

Каментары3

  • Ой
    26.10.2025
    Так цікава, што Трамп лічыць, што нібыта ён галоўны ў гэтай іх інтымнай гульні.
  • Дон Карман
    26.10.2025
    а шо такое
  • На Міколы та й ніколі
    26.10.2025
    Як гавораць кітайцы - Дзякуй за ваша нічога.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць