Свет1919

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»

Фатаграфія «Апошні яўрэй з Вінніцы» стала адным з самых вядомых сімвалаў Халакосту: на ёй мужчына сядзіць на краі ямы, запоўненай трупамі, а ў яго цэліцца нямецкі салдат у акулярах. Здымак упершыню апублікавалі падчас працэсу над Адольфам Эйхманам у 1961 годзе, але дзе і калі ён быў зроблены — заставалася загадкай больш за паўстагоддзя.

«Апошні яўрэй з Вінніцы». Фота: Sharon Paquette / USHMM Photo Archives

Паварот у даследаванні адбыўся толькі нядаўна, піша выданне «Медуза».

У 2023 годзе гісторык Юрген Матгаус з Мемарыяльнага музея Халакосту ў ЗША знайшоў копію фота ў паперах афіцэра вермахта Вальтэра Матэрны, якія выпадкова адшукалі ў смеццевым кантэйнеры ў Вене.

У дзённіку Матэрны здымак быў падпісаны як «Пакаранне смерцю яўрэяў у цытадэлі Бярдзічава. 28 ліпеня 1941 года». Гэта дазволіла высветліць, што фота зрабілі не ў Вінніцы, а ў Бярдзічаве, за 70 кіламетраў ад яе. Дадаткова гэта пацвердзілі запісы сяржанта вермахта Гайнца Баера, у чыім альбоме знайшлася тая ж сцэна, знятая з іншага ракурсу.

Фота: Archive of Modern Conflict

Каб дакладна вызначыць месца здымкі, да працы далучыўся валанцёр OSINT-супольнасці Bellingcat Ёрк-Олаф Шумахер. Ён параўнаў фота з архіўнымі здымкамі і сучаснымі спадарожнікавымі выявамі. Па трубах і ўмацаваннях, бачных на фоне, яму ўдалося вызначыць дакладнае месца расстрэлу на тэрыторыі старой цытадэлі ў Бярдзічаве.

Фота: Jürgen Matthäus
Фота: Jürgen Matthäus

У 2025 годзе Матгаус атрымаў новыя звесткі: пасля публікацыі сваёй працы яму напісаў чытач нямецкай газеты Die Welt і паведаміў, што салдат са здымка нагадвае яму роднага дзядзьку. Прадстаўленыя ім біяграфічныя даныя дазволілі гісторыку высветліць, што стралок — гэта Якобус Онен, унтэршарфюрэр СС, які служыў у айнзацгрупе С і быў забіты партызанамі ў 1943 годзе.

Фота: Jürgen Matthäus

Каб канчаткова пацвердзіць ідэнтычнасць, даследчыкі з Bellingcat выкарысталі штучны інтэлект — сістэму Amazon Rekognition, якая параўноўвае твар на фотаздымках. Супадзенне паміж сямейнымі фатаграфіямі Онена і чалавекам са знакамітага кадра склала 98—99 %, што практычна выключае выпадковасць.

Такім чынам, праз больш як 80 гадоў даследчыкі змаглі дакладна вызначыць і месца, і імя забойцы, аднак асоба яўрэя, у якога ён страляе на тым фота, застаецца невядомай.

Каментары19

  • Найперш не галасі!
    25.10.2025
    Ёсік, мабыць не чыталі Змітрака Бядулі "Жыды на Беларусі", таму і баяцца.
  • Paliašuk
    25.10.2025
    21 фрыц у кадры, адзін з камерай - лепей бы ў футбол пабегалі, чым людзей нішчыць. ШІ ўсіх дэаноніць аднойчы - і катаў, і ахвяр мінулага і сучаснасці.
  • Яков
    25.10.2025
    Ёсік, ты пойди и евреям это объясни, и посмотрим тогда на последствия…

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць